23 сакавіка гурт НОМ у «залатым складзе» ў Менску
Разьмяняўшы трэці дзесятак, «Неформальное Объединение Молодежи» па-свойму інтэрпрэтуе павальную моду на рэвайвалы і настальгічныя канцэрты. «Падарожжа ў часе! Легендарнае шоў зноў на сцэне!» — абвяшчае афіша, на якой намаляваны асьвечаны гуру, які ўзносіцца на верхнія ўзроўні сьвядомасьці — як тут не ўзгадаць, што дзесьці побач на вуліцах мог бы красавацца партрэт Анатоля Кашпіроўскага?
Узноўлены ў «залатым складзе» НОМ вяртае на падмосткі адзін з сваіх галоўных капусьнікаў. П’еса «У імя розуму», якая зьявілася ў 1996 годзе, у разгар павальнага захапленьня эзатэрыкай і «таямніцамі трэцяй таблеткі», і абыгрывала эстэтыку савецкай
Фота з рэпартажу Generation.bY з канцэрту НОМ у Менску 8.05.2009
Канцэрт адбудзецца 23 сакавіка ў менскім клюбе «Рэактар» (вул. В. Харужай, 29) а 19:00.
Квіткі: 30 000 папярэдне, 40 000 у дзень мерапрыемства, 45 000 месца за столікам, 50 000 VIP столікі на 2-м паверсе, інфалінія: +375 29 7002244 +375 29 1212 524.