Сустрэча з аўтарам роліка «Беларусь: у абдымках зорак»

Падчас сустрэчы выкладчык астрономіі Віктар Малышчыц пакажа свой ролік «Беларусь: у абдымках зорак», які хутка зрабіўся вядомым у сеціве. Таксама Віктар раскажа пра тое, як ствараўся ролік, пра асаблівасці астрафатаграфіі ды правядзе майстар-клас і пакажа, як з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, абсталявання і праграмнага забеспячэння любая асоба можа стаць стваральнікам прыгожых і захапляльных ролікаў з выявамі зорак, прыродных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры і інш.

Мерапрыемства адбудзецца 9 сакавіка з 13:00 да 15:00. Калі Вы жадаеце паўдзельнічаць у дадзенай сустрэчы, калі ласка, запішыцеся на імпрэзу праз мэйл meliashkevich@gmail.com альбо СМС на мабільны нумар +375291694811 (Юрась Меляшкевіч). У лісце ці СМС, калі ласка, пазначце: прозвішча, імя, нумар мабільнага (калі дасылаеце электронны ліст), адрас электроннай скрыні (калі адпраўляеце СМС). 

16:25, 06/03/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1743 seconds.