Беларусь і Гамбія: разам за парту

Беларускі міністар адукацыі Радзькоў і гамбійскі міністар замежных справаў Мамаду Тангара заявілі аб намеры актывізаваць супрацу ў сфэры адукацыі. Нашыя выкладчыкі — на працу ў Гамбію, іхнія студэнты — вучыцца ў нашых ВНУ.

Як адзначыў Радзькоў, «Беларусь яшчэ ў 1963 годзе рыхтавала гамбійскіх грамадзянаў, прадастаўляючы ім магчымасьць для атрыманьня вышэйшай адукацыі».

У 2003 годзе паміж нашымі краінамі падпісаны Мэмарандум аб супрацы ў сфэры адукацыі. Згодна зь ім у гамбійскія ўстановы адукацыі будуць браць на працу нашых выкладчыкаў, а нашыя ВНУ будуць прымаць студэнтаў, асьпірантаў і стажораў з Гамбіі.

Мамаду Тангара ў сваю чаргу падкрэсьліў, што яны найперш зацікаўленыя ў супрацы па падрыхтоўцы спэцыялістаў у сельскай гаспадарцы. Гамбійцы плянуюць закупіць у Беларусі трактары, а з гэтай нагоды трэ і людзей падрыхтаваць кіраваць імі. Радзькоў у сваю чаргу адзначыў, што беларускія ВНУ могуць падрыхтаваць гамбійскіх спэцыялістаў для ўсіх галінаў эканомікі.

Паводле Белта

Уні Вера 11:00, 30/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.