Пляменнік Кім Чэн Ына паступіў у парыжскі інстытут

Пляменнік кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына адправіцца вучыцца ў прэстыжным парыжскім Інстытуце палітычных даследаванняў. 18-гадовы Кім Хан Соль, які вядомы ў тым ліку тым, што адгукаўся пра свайго дзядзю, як пра дыктатара, з пачатку навучальнага года будзе наведваць курс бакалаўрыяту, накіраваны на вывучэнне адносін паміж Еўропай і Азіяй.
→Прыгоды беларускіх студэнтаў у Паўднёвай Карэі
Карэйскі калектывізм і сацыяльная іерархія. Жыццё і вучоба беларускіх студэнтаў, што наважыліся навучацца ў краіне па суседству з Кім Чэн Ынам, да пагрозаў якога ўжо паспелі прызвычаіцца. Generation.by гутарыў з трыма беларусамі пра культурныя дзівацтвы, своеасаблівасці ежы ды карэйскую папсу.
→Стажыроўка студэнтаў за кошт дзяржавы: Беларусь на фоне сьвету
Міністэрства адукацыі Беларусі заявіла на днях, што некалькі дзесяткаў беларускіх студэнтаў могуць атрымаць магчымасьць павучыцца за мяжой. Праўда, ня болей за год і толькі ў выпадку выканьня шматлікіх умоваў, сярод якіх навучаньне на бясплатных дзённых аддзяленьнях, сярэдніх бал, вышэйшы за восем, і добрыя водгукі кіраўніцтва ВНУ. Пры гэтым вучыцца за мяжой на бюджэтныя сродкі будуць толькі каля 50 беларускіх студэнтаў. Мы параўналі магчымасьці беларусаў і студэнтаў зь некаторых іншых краін па атрыманьні фінансаваньня дзеля навучаньня за мяжой.
→У Паўночнай Карэі зачыняць унівэрсытэты дзеля юбілею «вечнага прэзыдэнта»

Улады Паўночнай Карэі вырашылі зачыніць усе ВНУ дзеля падрыхтоўкі да юбілею «вечнага прэзыдэнта» Кім Ір Сэна, які мусяць адсьвяткаваць праз год. Да гэтага часу ўсе студэнты краіны, акрамя выпускнікоў і замежнікаў, будуць працаваць у калгасах і на грандыёзных будоўлях.
→Паўднёвая Карэя ўвяла абмежаваньні на выкарыстаньне Твітэра палітыкамі

Любыя палітычныя рэклямныя кампаніі зьвязаныя з выкарыстаньнем Twitter раней, чым за 180 дзён да галасаваньня мусяць быць абмежаваныя — вырашыла Нацыянальная выбарчая камісія Паўднёвай Карэі.
→Карэйцам прапанавалі ісьці дадому і рабіць дзяцей

Кожны месяц чыноўнікі паўднёвакарэйскага ўраду вымушаныя будуць сыходзіць з працы роўна ў сем і ні на хвіліну пазьней. Вольны ад дадатковай працы вечаровы час ім настойліва прапануецца патраціць на падвышэньне ўзроўню нараджальнасьці ў краіне. Прасьцей кажучы, карэйцаў заклікаюць неадкладна рабіць дзяцей.
→Паўночная Карэя папрасіла прабачэньня за навадненьне

Празь пяць тыдняў пасьля таго, як Паўночная Карэя спусьціла сотні тон вады з адной са сваіх дамб на памежныя тэрыторыі капіталістычнай суседкі, Паўднёвая Карыя і сем’і шасьці загінуўшых яе грамадзян нарэшце атрымалі прабачэньні ад КНДР. Высьветлілася, што камуністы ратавалі сябе і суседзяў ад «яшчэ большай катастрофы».
→Паўднёвая Карэя адмаўляецца ад папяровых падручнікаў на карысьць электронных

Міністэрства адукацыі Паўднёвай Карэі і Карэйскі цэнтар інфармацыйных дасьледаваньняў учора паведамілі аб пачатку амбіцыйнага праекту ў галіне адукацыі. Праект прадугледжвае поўную адмову ад традыцыйных папяровых падручнікаў у школе і пераход на электронныя носьбіты інфармацыі.
→У Паўночнай Карэі выключаюць з ВНУ за паленьне
У сусьветны дзень адмовы ад паленьня Кім Чэн Ір загадаў адмаўляць абітурыентам, якія паляць, у залічэньні ў ВНУ. А тыя студэнты, у якіх будзе выяўленая нікатынавая залежнасьць - мусяць быць адлічаныя.
→