У Паўночнай Карэі выключаюць з ВНУ за паленьне

У сусьветны дзень адмовы ад паленьня Кім Чэн Ір загадаў адмаўляць абітурыентам, якія паляць, у залічэньні ў ВНУ. А тыя студэнты, у якіх будзе выяўленая нікатынавая залежнасьць - мусяць быць адлічаныя.  

Сам кіраўнік Паўночнай Карэі адмовіўся ад паленьня ў 2003 годзе пасьля таго, як прайшоў курс лекаваньня ад хваробы, назоў якой трымаецца ў сакрэце. З таго моманту ён праводзіць у краіне самую жорсткую антынікатынавую палітыку.

Палільшчыкаў Кім Чэн Ір называе "аднымі з трох тыпаў дурняў ХХІ стагодзьдзя", - паведамляе The Guardian. Два іншыя тыпы - гэта тыя, хто нічога ня ведае пра музыку й кампутары.

Высілкі Кім Чэн Іра прынесьлі свае вынікі: за апошнія некалькі гадоў колькасьць палільшчыкаў у Паўночнай Карэі зьменшылася на 15 адсоткаў. Тым ня менш, Паўночная Карэя дагэтуль лічыцца адной з найбольш "палячых" краінаў сьвету. Каля 40 адсоткаў яе насельніцтва выпальваюць, мінімум, некалькі цыгарэтаў за дзень.

Baj 23:00, 04/06/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.