Пляменнік Кім Чэн Ына паступіў у парыжскі інстытут

Пляменнік кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына адправіцца вучыцца ў прэстыжным парыжскім Інстытуце палітычных даследаванняў. 18-гадовы Кім Хан Соль, які вядомы ў тым ліку тым, што адгукаўся пра свайго дзядзю, як пра дыктатара, з пачатку навучальнага года будзе наведваць курс бакалаўрыяту, накіраваны на вывучэнне адносін паміж Еўропай і Азіяй.

Кім Хан Соль будзе вучыцца ў філіяле інстытута на поўначы Францыі ў горадзе Гавр, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на прадстаўніка ВНУ Караліну Аллэн (Caroline Allain). Абраны ім курс выкладаецца на англійскай мове. Акрамя таго, студэнты павінны вывучаць французскую і адну з азіяцкіх моў: кітайскую, японскую, карэйскую, хіндзі або інданезійскую.

Пляменнік кіраўніка Паўночнай Карэі даволі даўно з бацькамі з'ехаў з КНДР у Макао, пазней ён вучыўся ў каледжы ў Босніі і Герцагавіне. У 2012 годзе Кім Хан Соль даў інтэрв'ю праваабаронцам, дзе адзначаў, што ніколі не бачыў свайго дзеда і дзядзю, а таксама назваў у адным з адказаў Кім Чэн Ына дыктатарам.

Глядзіце таксама: Дзе вучацца дзеці беларускіх рэктароў.

Уні Вера 14:19, 28/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0582 seconds.