Паўночная Карэя папрасіла прабачэньня за навадненьне

Празь пяць тыдняў пасьля таго, як Паўночная Карэя спусьціла сотні тон вады з адной са сваіх дамб на памежныя тэрыторыі капіталістычнай суседкі, Паўднёвая Карыя і сем’і шасьці загінуўшых яе грамадзян нарэшце атрымалі прабачэньні ад КНДР. Высьветлілася, што камуністы ратавалі сябе і суседзяў ад «яшчэ большай катастрофы».

Навадненьне адбылося з-за таго, што Паўночная Карэя спусьціла вялізную масу вады з дамбы на рацэ Імджын. Бяда ў тым, што рака працякае па мяжы дзьвюх Карэй — дэмілітарызаванай зоне. Таму асноўны ўдар, прычым нечаканы, прыйшоўся на паўднёвакарэйскія вёскі, дзе ў выніку загінулі 6 чалавек.

Паўночная Карэя і Паўднёвая Карэя 

Як паведаміў BBC прадстаўнік паўднёвакарэйскага ўраду, паміж чыноўнікамі Поўначы і Поўдню нядаўна нарэшце прайшла сустрэча, на якой віноўнік навадненьня выразіў спачуваньні сем’ям загінуўшых і папрасіў прабачэньня ў Сеула.

Па словах прадстаўнікоў Пхеньяну, Поўнач быў вымушаны спусьціць ваду каб пазьбегнуць яшчэ большай катастрофы. Але падрабязьней пра небясьпеку, якая навісла тады на Карэйскім паўвостравам, камуністы распавядаць адмовіліся.

Інфармацыя аб выбачэньнях карэйцаў прыйшла разам з паведамленьнямі аб новых выпрабаваньнях ракет малой дальнасьці на ўсходнім беразе Паўночнай Карэі. Гэта можа чарговы раз ускладніць узаемаадносіны дзьвюх суседак, адзначаюць экспэрты.

Па інфармацыі ААН, у Паўночнай Карэі зноў нядаўна пачаўся голад, што можа падштурхнуць непахісны ўрад гэтай краіны да перамоваў. Галоўнае патрабаваньні да яго вельмі простае — адмова ад ядзернай зброі, якой паўночныя карэйцы валодаюць зь 2006 году.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0574 seconds.