Натхненне, коцікі і прынцыпы: Generation.by распавядзе ў Горадні пра генерацыю творчай актыўнасці
Каманда Generation.by ладзіць у беларускіх гарадах серыю сустрэч-прэзентацый.
→11 беларускамоўных альтэрнатыўных пастановак
З 17 па 20 красавіка ў Менску пройдзе чацвёрты тэатральны фестываль «Дзверы». Традыцыйна, на ім выступяць аматарскія i альтэрнатыўныя калектывы са сталіцы і іншых гарадоў Беларусі. У гэтым годзе фестываль прысвечаны беларускай мове, таму ўсе пастаноўкі будуць ісці выключна на ёй, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці драматурга. Існуе стэрэатып, што ў тэатральным асяроддзі беларуская мова існуе ў якасці архачнай дэкарацыі спектаклей прафесійных тэатраў. Нібы стары маразматычны дзядуля, якога ў сям’і ўсе павінныя паважаць, але ўсур’ёз да яго ніхто не ставіцца. Уваход на мерапрыемствы вольны.
→Марціновіч і Брыль — лепшыя літаратурныя дэбютанты 2011 году
Увечары 14 сакавіка ў Галерэі «Ў» былі названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют». Сярод лепшых навічкоў белліту — журналіст расейскамоўнага выданьня Марціновіч, унук пісьменьніка Брыля і цэлы часопіс.
→Беларуская літаратура не прадаецца
На фоне партрэтаў беларускіх селебрыці, якія занятыя працэсам галеньня, некалькі дзесяткаў беларускіх літаратараў у дзень сусьветнай паэзіі раздаюць каштоўныя літпрызы маладзейшым калегам. У першых шэрагах вялікай залі галерэі «Ў», дзе адбываецца цырымонія, суцэльны олдскул: ад, падаецца, толькі сышоўшага з падручнікаў клясыка Генадзя Бураўкіна да вечнага сябра барыкадаў Уладзіміра Арлова. Далей — бяз’іменныя для шырокай публікі ваяры розных рэдактарскіх франтоў, якія, мабыць, пасьпелі патрымаць у руках яшчэ рукапісы Караткевіча і Быкава. Вакол літаратурных пэнсіянэраў — цікаўная моладзь з тунэлямі ў вушах ды хіпсьцерскімі агулярамі. Шмат хто зь іх між унівэрскімі парамі папісвае ў нешматлікія беларускія літаратурныя часопісы.
→У Вільні ўпершыню выставяць беларускае сучаснае мастацтва
У чацьвер у віленскім Цэнтры сучаснага мастацтва адбудзецца адкрыцьцё выставы «Дзьверы адчыняюцца? Беларускае мастацтва сёньня» — першай на сёньняшні дзень прэзэнтацыі беларускіх сучасных мастакоў у Літве. Будуць выстаўленыя працы такіх беларускіх аўтараў як Артур Клінаў, Руслан Вашкевіч, Алена Давідовіч, Уладзімір Цэсьлер і Сяргей Войчанка.
→13 лістапада забаўляльна-інтэрактыўнае шоў «Дзесятка-style»
Прома-група «ВЮ» прадстаўляе забаўляльна-інтэрактыўнае музычна-тэатральна-літаратурнае шоў «Дзесятка-style»: бляндынкі Тацяна Беланогая, Ганна Федарук ды брунэткі Ната Пушкарова, Яна Явіч, Кацярына Макарэвіч і іншыя.
→Галерэю «Ў» засудзілі
Маладая менская галерэя сучаснага мастацтва «Ў» выставіла сябе на грамадзкі суд прысяжных. Прысяжныя галерэю апраўдалі, але судзьдзя Шалкевіч усё роўна наклаў спагнаньне ў выглядзе штрафу, які галерэі прыйдзецца адпрацоўваць наступныя пяць гадоў. Абвінавачаньне абскарджваць рашэньне суда не зьбіраецца.
→13 траўня канцэрт «Тодар і Валярына» ў гімназіі №75
BarCamp Baltics 2009
У Рызе другі год запар прайшла «неканфэрэнцыя» BarCamp Baltics 2009. Мерапрыемствы ў фармаце BarCamp праходзяць рэгулярна па ўсім сьвеце, а на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы атрымалі пэўны знакавы статус. За тры дні баркэмп у Рызе наведалі больш за паўтысячы чалавек і адбыліся паўсотні прэзэнтацыяў.
→Распачынаецца IV Тыдзень нефармальнай адукацыі і асьветы
Грамадзкія арганізацыі, якія працуюць у сфэры нефармальнай і грамадзянскай адукацыі выступілі з ініцыятывай правядзеньня IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асьветы «БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ», які пройдзе 6-14 сьнежня 2008 г. у розных гарадах Беларусі.
→