Абвешчаны прыём заявак на прэмію «Дэбют»-2012

Прэмія будзе ўрачана аўтару ва ўзросце да 35 гадоў за найлепшую дэбютную кнігу, выдадзеную ў 2012 годзе у намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад».
→Беларуская літаратура не прадаецца
На фоне партрэтаў беларускіх селебрыці, якія занятыя працэсам галеньня, некалькі дзесяткаў беларускіх літаратараў у дзень сусьветнай паэзіі раздаюць каштоўныя літпрызы маладзейшым калегам. У першых шэрагах вялікай залі галерэі «Ў», дзе адбываецца цырымонія, суцэльны олдскул: ад, падаецца, толькі сышоўшага з падручнікаў клясыка Генадзя Бураўкіна да вечнага сябра барыкадаў Уладзіміра Арлова. Далей — бяз’іменныя для шырокай публікі ваяры розных рэдактарскіх франтоў, якія, мабыць, пасьпелі патрымаць у руках яшчэ рукапісы Караткевіча і Быкава. Вакол літаратурных пэнсіянэраў — цікаўная моладзь з тунэлямі ў вушах ды хіпсьцерскімі агулярамі. Шмат хто зь іх між унівэрскімі парамі папісвае ў нешматлікія беларускія літаратурныя часопісы.
→