Абвешчаны прыём заявак на прэмію «Дэбют»-2012

Прэмія будзе ўрачана аўтару ва ўзросце да 35 гадоў за найлепшую дэбютную кнігу, выдадзеную ў 2012 годзе у намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад». 

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў і уручаецца ў Дзень Паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка.

Заяўкі прымаюцца да 31 студзеня па адрасе: 220050, г. Мінск, а/с 218. Альбо на е-mail: pen@vessobel.by. Даведкі па тэлефоне (017) 2881461. 

У 2010 годзе прэмію атрымалі: Віталь Рыжкоў (Паэзія), Наталка Харытанюк (Проза), Вольга Цвірка (Мастацкі пераклад). У 2011 годзе былі ўзнагароджаны: Антон Францішак Брыль (Паэзія), Віктар Марціновіч (Проза), калектыў электроннага часопіса «ПрайдзіСвет».

Фотарэпартажы з узнагароджванняў мінулых гадоў: «Дэбют»-2010 і «Дэбют»-2011.


14:59, 09/01/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0825 seconds.