Распачынаецца IV Тыдзень нефармальнай адукацыі і асьветы

Грамадзкія арганізацыі, якія працуюць у сфэры нефармальнай і грамадзянскай адукацыі выступілі з ініцыятывай правядзеньня IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асьветы «БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ», які пройдзе 6-14 сьнежня 2008 г. у розных гарадах Беларусі.

Сучасная Беларусь шматаблічная: і менавіта, сфармаваўшы ўяўленьне пра рознасьць падыходаў, поглядаў, творчых ідэй, убачыўшы сёньняшнюю сытуацыю ў разьвіцьці, можна атрымаць найбольш поўнае ўяўленьне аб краіне і ўбачыць яе як неад’емную частку сучаснай Эўропы.

 

Мэтай тыдня зьяўляецца прыцягненьне ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны і яе грамадзян.

Арганізатары Тыдня ў Менску заплянавалі правядзеньне шэрагу дыскусійных і прэзэнтацыйных мерапрыемстваў, сярод  якіх

  • паседжаньне навуковага кафэ «Адукацыя дарослых», прысьвечанае абмеркаваньню праекта Кодэкса аб адукацыі (сумесна з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханеса Рау, 10 сьнежня 2008),
  • прэзэнтацыя выданьняў, інфармацыйных і мэтадычных рэсурсаў (сумесна з Навукова – пэдагагічнай бібліятэкай, 12 сьнежня 2008),
  • фотавыстава «Пра адукацыю – нефармальна!» (месца правядзеньня ўдакладняецца, 13 сьнежня 2008),
  • Фэстываль навучальных гурткоў (ІВВ/ММАЦ ім. Й.Рау, 14 сьнежня 2008).

Падчас Тыдня заплянавана больш за 10 мерапрыемстваў для самых розных мэтавых груп, якія пройдуць у гарадах Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадзкіх і дзяржаўных адукацыйных і асьветніцкіх установаў.

Арганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых прыняць удзел ў мерапрыемствах, сустрэчах, вечарынах, круглых сталах, акцыях у межах  IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асьветы.

Дадатковая інфармацыя на сайце: www.adukatar.net

Паводле прэс-рэліза

15:30, 05/12/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.