Менскі «Гарызонт» акупуе сучаснае мастацтва

Напаўкінутыя былым гігантам электроннай індустрыі завадзкія памяшканьні «Гарызонту» ў цэнтры Менску нечакана ператвараюцца ў цэнтар мастацкага жыцьця. Перараджэньне пачалося некалькі месяцаў таму з паўстаньня на тэрыторыі заводу ня бачанай раней у горадзе «Пляцоўкі для творчай самарэалізацыі» па-беларуску «Арт-сядзіба». Цяпер да сядзібы дадаўся цэлы цэх, забіты творамі сучаснага беларускага мастацтва.
→28.02.2012
Галерэю «Ў» засудзілі
Маладая менская галерэя сучаснага мастацтва «Ў» выставіла сябе на грамадзкі суд прысяжных. Прысяжныя галерэю апраўдалі, але судзьдзя Шалкевіч усё роўна наклаў спагнаньне ў выглядзе штрафу, які галерэі прыйдзецца адпрацоўваць наступныя пяць гадоў. Абвінавачаньне абскарджваць рашэньне суда не зьбіраецца.
→26.10.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
