«Арт Сядзіба цяпер не месца, а з’ява»

Знакамітая менская пляцоўка «Арт Сядзіба», зачыненая ўладамі тройчы за апошнія паўгода, адмовілася ад пошуку адзінага памяшкання. І замест рэальнай ператварылася ў віртуальную пляцоўку, якая спадзяецца рабіць усё тое самае, што і «старая» «Арт Сядзіба», толькі менш публічна і з яшчэ большым выкарыстаннем сацыяльных сетак. Падрабязней пра лёс «Арт Сядзібы» распавёў Generation.by адзін з яе стваральнікаў Павал Белавус.
→«Арт-сядзібу» зачынілі трэці раз (+фота)

Незалежная культурная пляцоўка
«Арт-сядзіба» адкрываецца яшчэ раз
Чарговая «Арт-сядзіба» размясцілася ў былым будынку амбасады Румыніі амаль у самым цэнтры Менску. Гэта ўжо трэцяе памяшканне знакамітай культурнай пляцоўкі. Папярэдніх двух «Арт-сядзіба» пазбавілася з-за дагэтуль незразумелых прычынаў. Аднак каманда, якая мяркуе паўтарыць поспех першай сядзібы, настроена пазітыўна.
→Новая Арт-сядзіба ў два разы большая за папярэднюю
Адкрытая культурная пляцоўка Арт-сядзіба, што цягам дзевяці месяцаў працавала ў цэнтры Менску і была зачыненая, верагодна, не без ціску чыноўнікаў, адчыняе новае памяшканне. Пляцоўка пачне працу з творчай сустрэчы з музыкам Лявонам Вольскім ужо ў пятніцу. Generation.bY атрымаў магчымасць параўнаць «старую» і «новую» Арт-сядзібу адным з першых.
→«Арт-сядзіба» пайшла па Менску
Няшмат часу на журботу далі сваім наведвальнікам стваральнікі ўнікальнай для Менску культурнай прасторы «Арт-сядзіба». Яшчэ некалькі дзён таму прасунутая моладзь тусавалася на, здавалася, апошнім мерапрыемстве пляцоўкі, прысьвечаным яе прымусовай ліквідацыі. А ўжо празь дзень пасьля таго, як апошнія рэчы з памяшканьня на заводзе «Гарызонт» былі вынесеныя, каманда сядзібы зьявілася ў хостэле Jazz, каб сумесна з блізкім па духу часопісам пра беларускі стрыт-арт Signal зладзіць воркшоп для майстроў трафарэту і графіці. Цалкам у стылі «Арт-сядзібы», толькі на адкрытым паветры.
→У «Арт Сядзібы» адбіраюць памяшканьне
Дырэктару культурнай адкрытай пляцоўкі «Арт Сядзіба» Паўлу Белавусу загадана да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае творчая ўстанова.
→Нацыянальная бібліятэка Свабоды

У «Арт-сядзібе» адсьвяткавалі 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі свабоды». Юбілей кніжнай сэрыі «Радыё Свабода» сабраў яе аўтараў, непасрэдных стваральнікаў і вялікую колькасьць гасьцей маладога ўзросту.
→Дакумэнтальны фільм «Арт Сядзіба. Ад ідэі да падзеі»

«Арт-сядзіба» працуе ў Менску ўсяго толькі каля паўгоду. І за гэты час стала адной з самых модных кропак прыцягненьня творчай моладзі гораду. У дакумэнтальным фільме «Арт Сядзіба. Ад ідэі да падзеі», стваральнікі сядзібы Павал Белавус і Зьміцер Афанасенка распавядаюць пра свае першыя посьпехі і пляны.
→Школа ART-мэнэджараў — «Я магу!»

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока» распачынае набор у Школу ART-мэнэджараў — «Я магу!». Маладых і ініцыятыўных запрашаюць на навучальны курс, па выніках якога ідэі ўдзельнікаў будуць рэалізаваныя на пляцоўцы Арт-сядзібы. Як будзе праходзіць праграма і як далучыцца – чытаем у абвестцы ад арганізатараў.
→