Новую Арт-сядзібу зачынілі яшчэ да яе адкрыцця


Здымак Радыё Свабода

Супрацоўнікі МНС апячаталі ўваходныя дзверы ў памяшканне.

Пра гэта паведаміў у суполцы Арт-сядзібы яе дырэктар Павал Белавус:

«Учора ўвечары прыйшоў да будынку і ўбачыў апячатаныя дзверы. Адразу патэлефанаваў уладальніку, які пацвердзіў, што яго выклікалі да будынку і ў ягонай прысутнасці дзверы апячаталі супрацоўнікі МНС.

Усё вельмі проста: у сераду на generation.by выйшаў цудоўны матэрыял, у якім распавядалася, што «Арт Сядзіба» ўзнаўляецца ў новым месцы і першаю імпрэзаю ў пятніцу будзе сустрэча з Лявонам Вольскім. Матэрыял пайшоў па інтэрнэту, яго прачыталі «патрэбныя» людзі, патэлефанавалі ў адміністрацыю Фрунзенскага раёну, там адразу паніка, тыя накіроўваюць праверыць памяшканне МНС, а ўладальніка ставяць перад фактам, што новыя арандатары гэтага памяшкання не пажаданыя. Такім чынам мы сёння скасавалі падпісаную дамову і новая Арт Сядзіба зачыненая, не паспеўшы адчыніцца. Вось такая ланцужковая рэакцыя.

Цяпер вынікае, што ў юрыдычнай асобы зняць памяшканне пад нашую дзейнасць нерэальна, адразу патэлефануюць і запалохаюць праблемамі ў бізнэсе. Застаецца шукаць уласнікаў-фізасобаў і замежныя прадпрыемствы, якім нічога не страшна, альбо шукаць спонсараў для набыцця нейкага будынку ці памяшкання ва ўласнасць. Самая непрыемнае, што «Арт Сядзіба» — гэта зусім не палітычны праект, цалкам культурна-асветніцкі, але беларуская мова і нашая актыўнасць выклікаюць «страх» у кагосьці».

Канцэрт Лявона Вольскага, запланаваны на сёння ў Арт-сядзібе, адбудзецца на Сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак у 18.30.

12:45, 28/09/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0622 seconds.