Дакумэнтальны фільм «Арт Сядзіба. Ад ідэі да падзеі»

«Арт-сядзіба» працуе ў Менску ўсяго толькі каля паўгоду. І за гэты час стала адной з самых модных кропак прыцягненьня творчай моладзі гораду. 

Пляцоўка выкарыстоўваецца для рэалізацыі разнастайных творчых ініцыятыў (канцэрты, выставы, літаратурныя і творчыя сустрэчы, канфэрэнцыі, семінары, трэнінгі, круглыя сталы, кінапрагляды).

У дакумэнтальным фільме «Арт Сядзіба. Ад ідэі да падзеі», стваральнікі сядзібы Павал Белавус і Зьміцер Афанасенка распавядаюць пра свае першыя посьпехі і пляны.

13:15, 12/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1149 seconds.