Гурт Vuraj: Мы спрабуем абудзіць генетычную памяць беларусаў
Мінулы 2014 год для фолк-гурта Vuraj стаў адметным – па-першае, у калектыва выйшаў першы студыйны альбом пад назвай «Раёк», па-другое гэты самы альбом быў прызнаны найлепшай фолк-кружэлкай года па меркаванні аўтарытэтнага сайта Experty.by.
→Музычныя эксперты назвалі альбом гурта Vuraj найлепшым беларускім фолк-альбомам 2014
Узнагароды Experty.by яшчэ не абвясцілі дату правядзення і поўны спіс намінантаў, але арганізатары ўжо назвалі імя першага пераможцы. У намінацыі «Найлепшы фолк-альбом» прыз атрымае гурт Vuraj за дыск «Раёк».
→Гурт Vuraj зняў кліп, які падобны да мастацкага фільма
Фольк-гурт Vuraj зняў дэбютнае музычнае відэа – кліп на песню «Сасна пахілілася» з альбома «Раёк». Лідар гурта Сяргей Доўгушаў расказвае пра тое, як атрымалася, што канчатковы сюжэт кліпа не ведаюць нават самі музыкі, а кліп больш нагадвае мастацкі фільм і мусіць зацікавіць замежныя кінафестывалі.
→Гурт «Vuraj» запісаў постмадэрновы альбом «Раёк»
Першы спеўны альбом гурта «Вурай» выкарыстоўвае фольк як падмурак.
→З опернага спявака ў «Вурай»
Новая праграма «Вэлытай-вэлытай» прагучала суботнім вечарам у галерэі-бары NEWDAY. Менскі гурт быў заснаваны тры гады таму музыкамі з FratreZ, які ў сваю чаргу нарадзіўся ў сценах Акадэміі музыкі. «Вурай» зрабіўся вядомым як музычна-вандроўны аркестрык, кожны выступ якога нагадвае хутчэй тэатральнае прадстаўленне, чым канцэрт. Нядаўна музыкі з’ездзілі ў экспедыцыю на Палессе і зрабілі цалкам новую праграму, заснаваную на народных песнях.
→Першая пяцёрка заявак на конкурс Басовішча-2011
Штогод «Басовішча» дае магчымасьць пазнаёміцца з маладымі беларускімі гуртамі. Што зьявілася новага ў беларускай альтэрнатыўнай музыцы? Generation.by пачынае агляд заявак ад маладых гуртоў, што зьвярнуліся на конкурс фэстывалю. І так, пазмагацца за галоўныя прызы на гістарычнай сцэне ў борыку Гарадка на Беласточчыне плянуюць гурты Amaroka, Avias, «Інфрачырвоны Выдых», Vuraj ды VыdymanыMir. Што гатовыя паказаць музыкі дзеля перамогі і якую музыку граюць? Пачынаем знаёміцца.
→