Як у Мінску выбіраюць лепшага пілота папяровых самалётаў
Беларускія студэнты спаборнічаюць на лепшага пілота папяровых самалётаў у адкрытых адборачных этапах. Пераможцы рамантычна-папяровага спаборніцтва паедуць на сусветны чэмпіянат у Аўстрыю.
→У менскіх ВНУ пройдзе адбор на міжнародны чэмпіянат па кіданьні папяровых самалёцікаў

Што вы думаеце пра нядбайнага студэнта, які, замест таго, каб старанна грызьці граніт навукі, шпурляе ў выкладчыка, што на момант адвярнуўся, папяровыя самалёцікі з сшыткавых аркушоў? Што ён не здасьць іспыт, не атрымае дыплём і згіне ў невядомасьці, так і не дамогшыся ў сваім жыцьці нічога вартага? Зусім не абавязкова.
Цалкам магчыма, што ён выйграе галоўны прыз на міжнародных спаборніцтвах па канструяваньні і запуску папяровых самалёцікаў Red Bull Paper Wings, адборачныя туры якога стартуюць у Менску ў лютым гэтага году.
→У інтэрнатах БДЭУ і БДУІР стартуе конкурс на лепшыя дзьверы ў студэнцкі пакой

Як расфарбаваць сваё жыцьцё і дадаць ў яго новыя колеры, калі за вакном змрочны лістапад? «Пераўтвары свае дзьверы ў твор мастацтва» — з такім сьлёганам стартуе студэнцкі конкурс Red Bull Door Deco. У цэнтры ўвагі самыя крэатыўныя, нечаканыя і па-майстэрску выкананыя ідэі па дэкарацыі дзьвярэй у пакоі студэнцкіх інтэрнатаў.
→У Парыжы пройдзе чэмпіянат сьвету па брэйк-дансу Red Bull BC One

Лепшыя бі-боі сьвету з усяго сьвету зьбяруцца ў Парыжы на знакаміты турнір па брэйк-дансу «Адзін на адзін» — Red Bull BC One 2008. Спаборніцтва за заманлівы тытул «Лепшы бі-бой сьвету» пройдзе 5 лістапада. Шаснаццаць танцораў з адзінаццаці краінаў гатовыя ўсталяваць новыя рэкорды. Беларусы ў лік шчасьліўчыкаў ня трапілі, і беларуская брэйк-данс тусоўка заўзее за прадстаўніка Ўкраіны.
→Red Bull Imagio: На Баравой прайшоў фінал конкурсу экстрэмальнага фота

На вялікую вечарыну з нагоды фіналу першага конкурсу экстрэмальнага фота арганізатары запрасілі герояў здымкаў — брэйк-дансэраў, скейтэраў і роварыстаў. На сцэне аэрадрома на Баравой запальвалі
«Дзьверы ў студэнцкім інтэрнаце» як спосаб самавыражэньня

Студэнты БНТУ прынялі ўдзел у конкурсе «Red Bull Door Deco». Тры тыдні ў 12-м інтэрнаце палітэху ішло спаборніцтва на лепшую дэкарацыю дзьвярэй пакою.
→У Менску абыходзілі закон гравітацыі: кінуць яйка з 15 мэтраў і не пабіць
За званьне самых вынаходлівых змагаліся менскія студэнты ў конкурсе The Red Bull Gravity Challenge 29 верасьня. Удзельнікі мусілі распрацаваць мэханізм, да якога можна прыстасаваць яйка так, каб яно даляцела да зямлі з вышыні 15 мэтраў і не разьбілася. Што за ідэя такая, у чым могуць «лётаць» яйкі і якія ўнівэры больш вынаходлівыя?
→Адбудзецца студэнцкае спаборніцтва па кіданьні яек з вышыні
Задачай удзельнікаў «The Red Bull Gravity Challenge» зьяўляецца распрацоўка мэханізму, да якога можна прыстасаваць яйка, каб яно даляцела да зямлі з вышыні 15 мэтраў і не разьбілася. За званьне самых крэатыўных будуць змагацца студэнты БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДУКМ.
→