Red Bull Imagio: На Баравой прайшоў фінал конкурсу экстрэмальнага фота

На вялікую вечарыну з нагоды фіналу першага конкурсу экстрэмальнага фота арганізатары запрасілі герояў здымкаў — брэйк-дансэраў, скейтэраў і роварыстаў. На сцэне аэрадрома на Баравой запальвалі ды-джэі, а запрошаныя госьці ламалі галаву, каму ж з фіналістаў конкурса аддаць сваю гайку. Далей — 30 фота «як гэта было».

Працы на конкурс Red Bull Imagio зьбіраліся ў сакавіку-траўні гэтага году. Да ўдзелу ў незвычайным праекце прымалі фота толькі экстрэмальных відаў спорту: альпінізм, гонкі, брэйк-данс, вела-трыял, скокі з парашутам, скейтбордынг, сёрфінг, лыжны спорт і іншыя.

Фінал конкурсу — першая выстава экстрэмальнага фота — прайшоў 25 чэрвеня на аэрадроме Баравой, дзе некалькі сотняў запрошаных гасьцей атрымалі сымбалічныя гайкі, з дапамогай якіх і галасавалі за лепшыя з 17 прапанаваных на выставе фота.

Спаборніцтва было гарачым — першае і другое месца аддзялілі ўсяго некалькі галасоў. Каштоўныя прызы (прафэсійны фотаздымач, аб’ектыў, пляншэт і інш.) атрымалі Вячаслаў Мазай з першым месцам, Дзьмітры Бельскі з другім і Сяржук Гудзілін з трэцім.

А ўсю паці гасьцей забаўлялі ды-джэі, брэйк-дансэры, скейтэры і роварысты.

Фотарэпартаж з выставы экстрэмальнага фота 


Выстава працаў фіналістаў у адмысловым ангары.


Пачатак танцавальнай "бойкі" паміж камандамі брэйк-дансэраў Wormechanics i Conquistador.



Юля з каманды Wormechanics - адзіная дзяўчына на танцпляцы.


Каманда Wormechanics.


Гітарыстка Ірына Ігнацюк.

Перазьменка ды-джэяў.

Менскі Dj Laurel.


Танчылі ўсе. На фота хлопчык танчыць брэйк-данс.

Сяржук Гудзілін і трэцяе месца Red Bull Imagio.


Уручаюць прыз уладальніку другога месца Red Bull Imagio - Дзьмітрыю Бельскаму.


Сяржкук Гудзілін з трэцім месцам і пераможца Red Bull Imagio Вячаслаў Мазай.


Пераможца Red Bull Imagio Вячаслаў Мазай з прызамі - прафэсійнай камэрай і аб'ектывам


Гледачы ля фота пераможцы Red Bull Imagio.

Аўтар фота Воля Кузьміч

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.