Першую камп’ютарную гульню на беларускай мове прадае найбуйнейшая амерыканская крама
Гульня пра рыцараў «Легенды Айзэнвальда» ад менскіх праграмістаў, ужо бэта-версія якой паспяхова прадаецца па свеце, стане першай RPG, што ў афіцыйным рэлізе мае беларускамоўную версію.
→У Менску пройдзе гарадская гульня «Цёплыя літары. Мінскі слоўнік»

Сумесная гарадская гульня беларускага праекту «Адрыў» і расейскага «Бегущий город» пройдзе ў Менску 31 студзеня. Гульня атрымала назву «Цёплыя літары. Мінскі слоўнік». Арганізуе яе Аляксей Парасяцьеў з Менску (вядомы як Zoom) і Ігар Вінакураў з Санкт-Пецярбурга.
→Чатыры сотні чалавек пешшу і на роварах «чыталі горад» Мінск
Мінулай суботай праект па гарадскім арыентаванні «Адрыў» прайшоўся па Менску з тэматычнай гульнёй, прысвечанай Дню бібліятэк. Выходным днём «прачытаць горад» сабраліся болей за 400 чалавек у складзе 39 роварных і 123 пешаходных камандаў. «Чытай-Горад» – апошняя гульня праекту ў гэтым сезоне для сталічнай прасторы.
→Начная гарадская гульня Адрыў «Бачылі ноч!» пройдзе 19 ліпеня, у ноч з суботы на нядзелю, у Менску

Гэта ўжо пятая па ліку гульня ў такім фармаце. Летнія начныя гарадскія гульні Адрыў праходзяць у Менску штогадова, а сам праект адзначае сёлета дзесяцігадовы юбілей.
→Каліноўскі вешае Мураўёва. Першая беларуская настольная гульня «Паўстанцы»

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.
→У Італіі распрацоўваецца кампутарная гульня пра Плошчу

Кампутарная гульня Riot па матывах народных пратэстаў на плошчах розных гарадоў і краін распрацоўваецца ў Італіі. «Сімулятар народных пратэстаў» мусіць неўзабаве выйсці для iOS і Android, а пазней і для звычайных кампутараў. Канешне, калі распрацоўшчыкі збяруць дастаткова сродкаў на яе выхад.
→Менскія праграмісты апрануліся ў рыцараў і сабралі болей за $80000 ахвяраванняў
Менскія праграмісты з невялікай кампаніі Aterdux Entertainment за адзін месяц здолелі сабраць у Інтэрнэце $50 тыс. ахвяраванняў, якія накіруюць на стварэнне кампутарнай гульні. Агульная сума, што паступіла праз папулярны партал стартапаў Kickstarter на праект гульні, склала $80 тыс.. Гэта зрабіла беларускую кампанію самай паспяховай на Kickstarter ва ўсім рэгіёне.
→Турнір Нефармалаў-3. Футбольны вірус

15 верасня футбольны вірус захопіць мноства дваровых каманд і іх заўзятараў і прывядзе на Турнір Нефармалаў-3 у Мінск.
→Амаль 600 чалавек выйшлі гуляць у гарадзкое арыентаваньне
Нядзеля 25 сакавіка для 297 каманд «Адрыву» пачалася з «Выхаду ў горад». Так называецца першая гульня сэзону ў межах праекту гарадзкога арыентаваньня «Адрыў». Для тых, хто ўпершыню чуе слова Адрыў, мінімальны экскурс: гэта першая ў Беларусі гульня-даведнік. Яе сутнасьць — пабываць у абраных аўтарамі кропках Горада. Кожная такая кропка — выбітнасьць, цікавае месца, маляўнічы куток.
→Беларускія студэнты сталі дыпляматамі ААН

У Менску завяршылася міжнародная студэнцкая канфэрэнцыя Беларуская мадэль Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ці Belamun. Гэта ролевая гульня па мадэляваньні ААН, якая праводзіцца ў кожнай краіне-сябры гэтай арганізацыі.
→