У Менску абыходзілі закон гравітацыі: кінуць яйка з 15 мэтраў і не пабіць

За званьне самых вынаходлівых змагаліся менскія студэнты ў конкурсе The Red Bull Gravity Challenge 29 верасьня. Удзельнікі мусілі распрацаваць мэханізм, да якога можна прыстасаваць яйка так, каб яно даляцела да зямлі з вышыні 15 мэтраў і не разьбілася. Што за ідэя такая, у чым могуць «лётаць» яйкі і якія ўнівэры больш вынаходлівыя?

Кампанія Red Bull ужо ня першы раз сама ладзіць альбо падтрымлівае студэнцкія конкурсы. Так, у арсэнале «напою, які акрыляе» хуткасны спуск з гары на санках, а таксама конкурс графіці ў палітэху.

На гэты ж раз студэнтам было прапанавана «The Red Bull Gravity Challenge» альбо, простымі словамі, кідаць звычайныя курыныя яйкі з вышыні ў 15 мэтраў і старацца не пабіць іх. А пераможцы ацэньваліся па двух крытэрах: ці не пабілася яйка і арыгінальнасьць распрацаванай канструкцыі для спуску яйка на зямлю.

Як сьвярджаюць арганізатары спаборніцтва, конкурс прыдумалі звычайныя студэнты, а першы запуск сырых яек пасьпяхова адбыўся два гады таму ў адным зь ізраільскіх студэнцкіх гарадкоў.

Яйка ж абранае згодна з вэрсіяй, што на Ньютана ў свой час зваліўся не яблык, а яйка. Вось і навуковы падтэкст спаборніцтва. Не было б яйка – не адчыніў бы Ньютан закон сусьветнай гравітацыі :).

Цяпер Red Bull ладзіць вясёлы конкурс у розных краінах. Як гэта адбывалася сёлета ў Гданьску (Польшча) можна пабачыць на Youtube. Там жа ж можна паглядзець «кіданьне яйкаў» у Сэрбіі і іншых краінах.

Дык бліжэй да нашых яек. The Red Bull Gravity Challenge прайшоў у менскім парку «Dreamland» 29 верасьня.

Каманды ж крэатывілі і ва ўласных назовах. «Весёлые Иички», «Скорлупохранительницы», «Куриная Мафия» цалкам адлюстроўваць гумарыстычнасьць кункурсу. Яйкі спускаліся на зямлю ў адмысловых парашутах, у касьмічным караблі, у плюшавай сьвіньні з парашутным шлёмам і нават у боце.

The Red Bull Gravity Challenge

Цяпер і Беларусь мае спэцыялістаў па бясьпечным спуску яйкаў з вышыні :).

  • Першае месца: каманда БДЭУ «Стратэгі» (Саша Варанько, Люба Какорына і Сяргей Прынеў)
  • Другое месца ў каманды «FURRY TEAM» з мэдунівэрсытэту (Яўген Мазур, Андрэй Гуглеў і Вольга Натарская)
  • «Go Ahead» з БДУ на трэцім месцы (Уладзімір Вееўнік, Сьвета Самохіна і Сяргей Садовіч)

The Red Bull Gravity Challenge

Фота by VladimirM

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.