Адбудзецца студэнцкае спаборніцтва па кіданьні яек з вышыні

Задачай удзельнікаў «The Red Bull Gravity Challenge» зьяўляецца распрацоўка мэханізму, да якога можна прыстасаваць яйка, каб яно даляцела да зямлі з вышыні 15 мэтраў і не разьбілася. За званьне самых крэатыўных будуць змагацца студэнты БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДУКМ.

Спаборніцтва «The Red Bull Gravity Challenge» прыдумалі звычайныя студэнты, а першы запуск сырых яек пасьпяхова адбыўся два гады таму ў адным зь ізраільскіх студэнцкіх гарадкоў. Асноўная ідэя мерапрыемства — сабраць каманды з розных ВНУ і высьветліць, дзе самыя крэатыўныя студэнты.

Чаму яйкі? А таму, што існуе вэрсія, паводле якой на Ньютона зваліўся не яблык, а яйка. І калі б яно трапна не апынулася на ягонай галаве, мы б не зубарылі ў школе закон сусьветнай гравітацыі.

Правільна, узьнікае натуральнае пытаньне: адкуль на дрэвах яйкі?

Гэта ўсё таямніцы гісторыі. А на сёньняшні дзень задача удзельнікаў «The Red Bull Gravity Challenge» - распрацоўка мэханізму, да якога можна прыстасаваць яйка, каб яно даляцела да зямлі з вышыні 15 мэтраў і не разьбілася.

У гэтым незвычайным спаборніцтве возьмуць удзел каманды БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДУКМ.

Правілы:

  • Каманда мусіць складацца з трох чалавек, кожны з якіх мае непасрэдныя адносіны да ўнівэрсытэту (студэнты, выкладчыкі і г.д.);
  • Мэханізм для скідваньня яйка ня мусіць парушаць канкрэтныя парамэтры: аб’ём ля мэтра кубічнага і вага ля пяці кіляграмаў;
  • Ніякім чынам мэханізм ня можа быць выраблены з матэрыялаў, якія пры падзеньні могуць нанесьці шкоду людзям і навакольлю (шкло, хімікаты і інш).

Кампэтэнтнае журы ацэніць спаборніцтва па парамэтрах:

  • Разьбілася яйка ці не;
  • Датыкнулася зямлі або не;
  • Арыгінальнасьць распрацаванага мэханізму.

Вядучы мерапрыемства: Яўген Булка ( «Камэдзі Клаб»)

29 верасьня 13.00 Парк «Dreamland»

Паводле прэс-рэлізу

SlaDa 16:45, 26/09/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0696 seconds.