«Дзьверы ў студэнцкім інтэрнаце» як спосаб самавыражэньня

Студэнты БНТУ прынялі ўдзел у конкурсе «Red Bull Door Deco». Тры тыдні ў 12-м інтэрнаце палітэху ішло спаборніцтва на лепшую дэкарацыю дзьвярэй пакою.

У холе інтэрнату арганізатары разьмясьцілі фліп-чарт з правіламі конкурсу і шпакоўню для прыёму заявак. Журы прыйшлося ня соладка, бо выбіраць было з чаго — студэнты адрозьніваліся крэатыўнасьцю й арыгінальнасьцю.

Сама ідэя такога студэнцкага творчага спаборніцтва належыць студэнтам Вугоршчыны. Пасьля яе пасьпяхова падтрымалі і ў іншых краінах. Цяпер традыцыю размалёўваць дзьверы ва ўласны інтэрнацкі пакой перанесьлі і ў Беларусь — у БНТУ.


Дзьверы з малюнкам уладальнікаў 1-га месца конкурсу.

Вось першыя пераможцы. Уладальнікі трэцяга месца — пакой 207 з малюнкам «Течение времени» — атрымалі ў падарунак USB Flash карту. Жыхары 305-га пакою і дэкорам «День и Ночь» сыйшлі з другім месцам і акустычнай сыстэмай. Першае месца, кубак Red Bull Door Deco і мега копір у насельнікаў 419 пакою з працаю «Мир смотрит на тебя».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.