У менскіх ВНУ пройдзе адбор на міжнародны чэмпіянат па кіданьні папяровых самалёцікаў

Што вы думаеце пра нядбайнага студэнта, які, замест таго, каб старанна грызьці граніт навукі, шпурляе ў выкладчыка, што на момант адвярнуўся, папяровыя самалёцікі з сшыткавых аркушоў? Што ён не здасьць іспыт, не атрымае дыплём і згіне ў невядомасьці, так і не дамогшыся ў сваім жыцьці нічога вартага? Зусім не абавязкова.

Цалкам магчыма, што ён выйграе галоўны прыз на міжнародных спаборніцтвах па канструяваньні і запуску папяровых самалёцікаў Red Bull Paper Wings, адборачныя туры якога стартуюць у Менску ў лютым гэтага году.

Адборачныя турніры пройдуць у менскіх ВНУ (БДУ, БДЭУ і БДУІР), дзе адбіраюцца па 5 фіналістаў у кожнай ВНУ і ў кожнай з трох катэгорый. Нацыянальны фінал пройдзе 15 сакавіка ў Менску (СК «Дынама»), дзе з 45 шчасьліўчыкаў толькі 3 пераможцы атрымаюць квіткі на сапраўдны самалёт, які даставіць іх на сусьветны фінал спаборніцтваў сярод лепшых пілётаў папяровых аэраплянаў.

 

Red Bull Paper Wings — самае грандыёзнае спаборніцтва па запуску папяровых самалётаў у сьвеце. У фінальным турніры, які адбудзецца 1–2 траўня гэтага года ў Аўстрыі (г. Зальцбург), прымуць удзел студэнты з 85 краін сьвету, дзе пілёты будуць змагацца за права запусьціць самы манэўраны, хуткі і прыгожы папяровы самалёт і стаць чэмпіёнам сьвету ў гэтым незвычайным спаборніцтве.

Удзельнікі спаборнічаюць у трох катэгорыях: найбольшая дыстанцыя, самы доўгі час палёту і аэрабатыка. Першыя дзьве катэгорыі найболей кансэрватыўныя. Самалёты павінны быць зробленыя з аднаго аркуша паперы фармату А4 шчыльнасьцю 80 г/м2 (звычайны офісны фармат). Аркуш можна толькі складаць, яго нельга разрэзваць, разьдзіраць, склейваць. Не дапускаецца выкарыстаньне дапаможных матэрыялаў для змацаваньня або балянсаваньні (сашчэпкі, кнопкі, клей, скотч і да т.п.). Мала таго, самалёты вырабляюцца ўдзельнікамі непасрэдна на месцы правядзеньня спаборніцтваў з паперы, выдадзенай арганізатарамі. Застаецца толькі дзівіцца багацьцю разнастайных канструкцый, якія прапануюць студэнты, загнаныя ў такія жорсткія рамкі.

 

Дыстанцыя палёту вымяраецца ад кропкі адрыву самалёта ад рукі спартоўца да кропкі першага дотыку зямлі. Цяперашні рэкорд дальнасьці палёту папяровага самалёціка быў пастаўлены ў 2003 году ў ЗША Стывэнам Крыгерам. Яго папяровы самалёт пераадолеў дыстанцыю 63,12 мэтра.

Час палёту засякаецца таксама з моманту разьвітаньня з рукой да дотыку зямлі. Сучасны рэкорд 27,6 сэкунды быў усталяваны ў 1998 годзе ў ЗША. Аўтар рэкорду, Кен Блэкбэрн, — сапраўдны фанат «папяровай авіяцыі», аўтар шэрагу арыгінальных канструкцый і мноства кніг па мадэляваньні.

У катэгорыі «аэрабатыка» канструктыўных абмежаваньняў практычна не існуе. Удзельнікі могуць выкарыстаць лісты паперы любога памеру, ужываць разрэзы, зьлепваньні, любыя дапаможныя матэрыялы. Мадэлі можна вырабіць загадзя і прынесьці з сабой. Становішча цела спартоўца пры запуску самалёта таксама не рэглямэнтуецца. Такім чынам, удзельнікі атрымліваюць поўную волю дзеяньняў, абы шоў атрымалася на славу. Акрабатычныя самалёты выконваюць самыя розныя пілятажныя трукі, у тым ліку завесы, бочкі, хвалі (палёты ўверх-уніз). Складанасьць і чысьціня выкананьня трукаў ацэньваюцца кампэтэнтным журы.

У спаборніцтвах можа прыняць удзел любой, хто цікавіцца тэхнікай, захапляецца палётамі і літаральна памяшаны на тэхнічных удасканаленьнях. Для запісу на спаборніцтвы Red Bull Paper Wings запатрабуецца ўсяго толькі некалькіх сэкунд, каб запоўніць форму рэгістрацыі. Падрабязная інфармацыя пра спаборніцтва на сайце redbullpaperwings.com.

Інфармацыя падрыхтавана Red Bull Student Brand Manager (SBM). Выявы з сайту redbull.jp.

SBM 09:30, 02/02/2009 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0594 seconds.