У інтэрнатах БДЭУ і БДУІР стартуе конкурс на лепшыя дзьверы ў студэнцкі пакой

Як расфарбаваць сваё жыцьцё і дадаць ў яго новыя колеры, калі за вакном змрочны лістапад? «Пераўтвары свае дзьверы ў твор мастацтва» — з такім сьлёганам стартуе студэнцкі конкурс Red Bull Door Deco. У цэнтры ўвагі самыя крэатыўныя, нечаканыя і па-майстэрску выкананыя ідэі па дэкарацыі дзьвярэй у пакоі студэнцкіх інтэрнатаў.

Сама ідэя такога студэнцкага творчага спаборніцтва належыць студэнтам Вугоршчыны. Пасьля яе пасьпяхова падтрымалі і ў іншых краінах. Нядаўна традыцыю размалёўваць дзьверы ва ўласны інтэрнацкі пакой перанесьлі і ў Беларусь. 

Сёлета конкурс праходзіць у інтэрнатах № 8 БДЭУ і ў № 2 БДУІР. Нагадаем, увесну такі ж конкурс прайшоў у 12-м інтэрнаце палітэху. Тады першае месца адхапілі насельнікі 419 пакою з працаю «Мир смотрит на тебя».


Пераможцы конкурсу Red Bull Door Deco у БНТУ.

Каб прыняць удзел у конкурсе, насельнікі інтэрнатаў № 8 БДЭУ і ў № 2 БДУІР могуць пакінуць заяўку ў холе свайго інтэрнату на адмысловай інфа-дошцы.

Далей усё проста: зарэгістраваныя ўдзельнікі пакрыюць дзьверы свайго пакою паперай, ватманам ці кардонам (каб не пашкодзіць казённую ўласнасьць!) і проста дадуць волю фантазіі і крэатыву. Выкарыстоўваць можна ўсё: алоўкі, фламастары ці фарбы, выразкі з часопісаў, плястылін, скотч, бісер ці стразы, тканіну і гузікі — усё, што можа дапамагчы ператварыць шэрыя інтэрнацкія дзьверы ў твор мастацтва.

Конкурс доўжыцца тры тыдні — адмысловае журы абвесьціць пераможцу 13 сьнежня. А каб не прапусьціць фінал, удзельнікі мусяць проста вывесіць на сваіх дзьвярох апазнавальны знак — «буёк», каб журы абавязкова зазірнула да іх. Пераможцаў чакаюць карысныя прызы.

Кантактныя тэлефоны арганізатараў: +375 29 877 39 02 Саша (БДЭУ), +375 29 614 69 91 Воля (БДУІР)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.