Microsoft рыхтуе беларускі пераклад для Office
Але праверкі правапісу ў ім хутчэй за ўсё не будзе.
→Выйшла першая афіцыйная лакалізацыя Windows на беларускую мову
Першая афіцыйная інфармацыя ад Microsoft пра тое, што ў новай Windows будзе нарэшце беларускамоўны інтэрфейс, з’явілася ў пачатку 2012 года. Многія карыстальнікі разлічвалі, што беларускі моўны пакет будзе даступны адразу пасля афіцыйнай прэзентацыі Windows 8 у кастрычніку, аднак гэтага не адбылося.
→Беларускія школы пяройдуць на ліцэнзійныя Windows
Міністр адукацыі сустрэўся з прадстаўніком Microsoft ва Ўсходняй Еўропе і дамовіўся аб пераходзе беларускіх адукацыйных установаў на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне кампаніі. План пераходу будзе распрацаваны бліжэйшымі гадамі.
→У новай Windows упершыню зьявіцца падтрымка беларускай мовы
Карпарацыя Microsoft абвясьціла аб тым, што яе новая апэрацыйная сыстэма Windows 8 будзе падтрымліваць беларускую мову. Усе папярэднія вэрсіі гэтай сыстэмы не былі даступныя па-беларуску.
→Microsoft дапаможа беларускім няўрадавым арганізацыям
Пасьля скандалу з палітычнымі судовымі працэсамі ў Расеі, якія выстаўляліся як частка барацьбы зь пірацтвам, буйнейшы вытворца праграмнага забесьпячэньня вырашыў дапамагчы няўрадавым арганізацыям у тых краінах, дзе існуюць праблемы з дэмакратыяй. Цяпер беларускія няўрадавыя арганізацыі і СМІ могуць атрымаць бясплатную ліцэнзію на карыстаньне большасьцю прадуктаў кампаніі.
→Apple — самая дарагая тэхналягічная кампанія сьвету
Амэрыканскі кампутарны гігант Apple абышоў свайго галоўнага канкурэнта, кампанію Microsoft, па капіталізацыі і стаў самай дарагой тэхналягічнай кампаніяй сьвету. Капіталізацыя кампаніі Стыва Джобса дасягнула $230 мільярдаў.
→Office мяняе «Парадыгму»
Сродкаў для працы з тэкстамі на беларускай мове стала болей. Распрацоўшчыкі папулярнай праграмы для праверкі правапісу «Літара» абвясьцілі пра выхад новага дадатку да пакету Microsoft Office — праграмы «Парадыгма», якая дазваляе адным клікам пазнаёміцца з усімі формамі слова і правільным націскам у любой з гэтых формаў.
→Google, Yahoo і Microsoft стварылі супольную ініцыятыву для абароны свабоды слова ў Сеціве
Тры буйнейшыя глябальныя кампаніі Інтэрнэта, разам з праваабарончымі арганізацыямі падпісалі днямі доўгачаканае пагадненьне, якое накіраванае на абарону свабоды слова ў Сеціве. Для таго, каб працаваць на вялікіх і пэрспэктыўных рынках краінаў з абмежаваньнямі свабоды слова, раней гэтыя кампаніі пагаджаліся на амаль ўсе ўмовы ад мясцовых уладаў. Пакуль дакладнага мэханізма ў пагадненьні, на жаль, не прапісана. Аднак, дзякуючы супольнай каардынацыі прынцыпаў, інтэрнэт-гіганты змогуць больш упэўнена адстойваць свае інтарэсы, сярод якіх і абарона прыватнай інфармацыі іх карыстальнікаў.
→Мэнэджэры змогуць назіраць за псыхафізычным станам службоўцаў у рэжыме онлайн
«Я нешта кепска сябе пачуваю, ці магу я сёньня раней сысьці з працы?» — блізкая для многіх фраза ўжо ў бліжэйшай будучыні можа стаць неактуальнай. Кампанія Microsoft распрацоўвае адмысловы праграмны пакет, з дапамогай якога мэнэджэры ў рэжыме онлайн змогуць назіраць за псыхафізычным станам усіх сваіх супрацоўнікаў.
→Крэатывіць абітурыенты Чыкаскага ўнівэрсытэту мусяць у PowerPoint
На сур’ёзных бізнэс-перамовах ад прэзэнтацый у PowerPoint прабівае на сон. Аднак у адной зь лепшых эканамічных навучальных установаў – у Чыкаскім унівэрсытэце – гэткія слайды сталі абавязковай умовай на ўступным іспыце. Абітурыентаў папрасілі прадстаўляць разам з заявай чатыры старонкі ў PowerPoint альбо аналягічных праграмах.
→