Мэнэджэры змогуць назіраць за псыхафізычным станам службоўцаў у рэжыме онлайн

«Я нешта кепска сябе пачуваю, ці магу я сёньня раней сысьці з працы?» — блізкая для многіх фраза ўжо ў бліжэйшай будучыні можа стаць неактуальнай. Кампанія Microsoft распрацоўвае адмысловы праграмны пакет, з дапамогай якога мэнэджэры ў рэжыме онлайн змогуць назіраць за псыхафізычным станам усіх сваіх супрацоўнікаў.

­­­

Днямі кампанія ­падала на разгляд патэнт адпаведнага праграмнага комплексу.

Адмысловы бесправадны чып у кожнага супрацоўніка будзе зьвязвацца з цэнтральным кампутарам і паведамляць часьціну сэрцабіцьцяў і дыханьня, электраміяграму, тэмпэратуру цела, скурна-гальванічную рэакцыю, міміку і крывяны ціск чалавека. Такім чынам мэнэджэр зможа назіраць за працаздольнасьцю і настроем службоўцаў.

Сыстэма таксама здольная «аўтаматычна вызначыць засмучэньне або стрэс ў карыстальніка» і «прапанаваць адпаведную дапамогу», — гаворыцца ў патэнце.

Microsoft чакае, што такое вынаходніцтва дазволіць мэнэджэрам лепш разумець супрацоўнікаў, а у выпадку неабходнасьці — накіроўваць іх на адпачынак.

Тым часам, праваабаронцы выказваюць свой пратэст: на іх думку, такая сыстэма занадта моцна абмяжоўвае прыватнасьць чалавека.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.