Буйная замежная IT-кампанія прапануе падпрацоўку для беларускамоўных


Ілюстрацыя: Tarka, Generation.by

Вялікая тэхналагічная кампанія з ЗША шукае носьбітаў беларускай мовы для збору аўдыяданых.

Тым, хто далучыцца да працы і дапаможа такім чынам развіццю беларускай мовы ў глабальным кантэксце, кампанія прапануе ганарар 25$. Акрамя беларускай важна валодаць яшчэ і ангельскай мовай, хаця б на ўзроўні чытаю, разумею, пішу.

Патрабаванні да суіскальніка

  • Носьбіт беларускай мовы і добрае веданне пісьмовай англійскай мовы
  • Вырас у Беларусі і атрымаў пачатковую і вышэйшую адукацыю ў Беларусі
  • Павінен быць адказнымі і валодаць выдатнымі навыкамі зносін
  • Павінен быць гатовым падпісаць NDA да пачатку працы


Інфармацыя пра праект

  • Павінен мець камп'ютар з браўзерам Chrome і хуткае, стабільнае падключэнне да Інтэрнэту
  • Кандыдатам з Android тэлефонамі і планшэтамі будзе нададзеная перавага
  • Патрабуецца 1 гадзіна працы
  • Аплата праводзіцца за выказванні ці фразы

Каб адгукнуцца на гэту прапанову, неабходна мець (або стварыць) профіль на платформе фрылансераў oDesk.

Аўтары абвесткі таксама заклікаюць падзяліцца ёй з сябрамі і сям'ёй, бо шукаюць вялікую каманду ўдзельнікаў праекту.


ЯЧ 15:00, 23.02.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0474 seconds.