Крэатывіць абітурыенты Чыкаскага ўнівэрсытэту мусяць у PowerPoint

На сур’ёзных бізнэс-перамовах ад прэзэнтацый у PowerPoint прабівае на сон. Аднак у адной зь лепшых эканамічных навучальных установаў – у Чыкаскім унівэрсытэце – гэткія слайды сталі абавязковай умовай на ўступным іспыце. Абітурыентаў папрасілі прадстаўляць разам з заявай чатыры старонкі ў PowerPoint альбо аналягічных праграмах.

Але ня гледзячы ні на што, PowerPoint сёньня – гэта lingua franca бізнэсу, то бок, агульнапрынятая «мова» дзелавога сьвету. Па падліках Microsoft, 500 мільёнаў копій прадукта выкарыстоўваюцца ў 30 мільёнах прэзэнтацый штодня.

Такое новаўвядзеньне Чыкаскага ўнівэрсытэту можна ацаніць як прызнаньне PowerPoint і іншых, менш раскручаных, праграмаў неад’емным інструмантам дзелавога сьвету. Але ў самой навучальнай установе такі крок тлумачаць магчымасьцю ўбачыць крэатыўнасьць абітурыентаў, якая не заўжды прасочваецца ў тэставаньнях, рэкамэндацыях і нават эсэях.

Ацэньвацца слайды будуць не па тэхнічнай якасьці, а па творчай насычанасьці, па крэатыўнасьці, так неабходнай у дзелавым сьвеце. Ёсьць пэўныя абмежаваньні: ніякіх гіперспасылак і відэа. Пры гэтым кіраўніцтва ўнівэрсытэту нават не ўяўляе, што ў выніку атрымае восеньню.

«Рабіце, што хаціце. Гэта можа быць прэзэнтацыя. Гэта могуць быць вершы. Да што заўгодна», - кажа адзін з дэканаў.

Менавіта эканамічныя навучальныя ўстановы маюць самыя нудныя эсэі, болей засяроджаныя на кар’ерным посьпеху, чым на захапленьнях альбо незвычайных здольнасьцях, але ў той жа час гэтыя ВНУ зацікаўлены у творчым падыходзе.

«Гэта як частка сучаснага бізнэсу – як інавацыі. Гэта ваш шанец паказаць, што вы стварылі нешта новае», - ўпэўнены адзін са студэнтаў праграмы MBA.

Прэзэнтацыя ў пойнце будзе разглядацца апошняй, таму менавіта ад яе можа залежыць лёс абітурыента.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.