Беларускія школы пяройдуць на ліцэнзійныя Windows

Міністр адукацыі сустрэўся з прадстаўніком Microsoft ва Ўсходняй Еўропе і дамовіўся аб пераходзе беларускіх адукацыйных установаў на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне кампаніі. План пераходу будзе распрацаваны бліжэйшымі гадамі.


Беларусь у сусветных лідэрах па ўзроўні распаўсюду пірацкага праграмнага забеспячэння. Мапа chartsbin

Лінцэнзійныя Microsoft Windows і Office з’явяцца ў беларускіх установах адукацыі, найперш школах, цягам трох гадоў. Аб гэтым паведамляе прэс-цэнтр Мінадукацыі.

Беларусь пагадзілася адмовіцца ад пірацкага праграмнага забеспячэння ў школах пасля сустрэчы міністра адукацыі Сяргея Маскевіча і генеральнага менеджэра рэгіёна 24 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы карпарацыі Microsoft Такуі Хірана.

Міністр адукацыі заявіў, што платформа Microsoft з’яўляецца базавай як для сістэмы адукацыі, гэтак і для рэзідэнтаў парку высокіх тэхналогій.

Узімку карпарацыя Microsoft абвясціла аб тым, што яе новая аперацыйная сістэма Windows 8 будзе падтрымліваць беларускую мову. Усе папярэднія версіі гэтай сістэмы не былі даступныя па-беларуску. Выхад першай беларускамоўнай АС ад Microsoft запланаваны на кастрычнік 2012 году.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0665 seconds.