Распрадаюць сядзібу, дзе ладзіўся фэст Be2gether
Былая сяброўка арганізатара вядомага літоўска-беларускага музычнага фэсту Be2gether Гедруса Клімкявічуса прадае гасцявы дом, дзе раней размяўшчаўся гатэль для віп-наведвальнікаў фэсту і рэстарацыя. Сядзіба, якая знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад беларускай мяжы ў Нарвілішках, месціцца побач з знакамітым замкам. Замак таксама арэндуе ў дзяржавы Гедрус Клімкявічус.
→Be2gether сёлета ня будзе
Музычны фэстываль Be2gether у гэтым годзе не адбудзецца. Прычына — валютны крызыс у Беларусі, а таксама праблема зь фінансаваньнем фэсту з эўрапейскага боку. Арганізатары абяцаюць правесьці пяты Be2gether у годзе наступным.
→Ці будзе сёлета Be2gether
У папярэднія гады ўвесну ўжо ішла актыўная рэклямная кампанія фэсту. Большасьць летніх эўрапейскіх фэстываляў цяпер публікуюць праграмы, аднак Be2gether усё яшчэ маўчыць. Мы паспрабавалі разабрацца, ці адбудзецца сёлета каля беларускай мяжы ў Літве пяты фэстываль музыкі і мастацтваў.
→Руся: «Рок-н-ролу беларускага больш няма»
Толькі расклаўшы рэчы і яшчэ не пасьпеўшы дабегчы да адной з фэстывальных сцэнаў Be2gether, пачулі знаёмы голас. «Руся?», — падумала я. — Ня можа быць: як яна можа тут апынуцца?» Але адчуваньні не падманулі — сярод рознанацыянальных выступоўцаў фэсту разам зь менскім гуртом СherryVata сьпявала Руся. У спрыяльнай творчай атмасфэры фэстывалю рок-князёўна 2006 году распавяла пра лёс Indiga, беларускага року і ўласныя новыя этна і джазавыя праекты.
→Што беларусу рабіць на Be2gether?
«Разам» можна рабіць шмат рэчаў. У тым, як на фэстывалі Be2gether разам слухаюць, камунікуюць, кахаюцца і жывуць беларусы і літоўцы, разьбіраўся Алесь Герасіменка.
→У чацьверты раз на Be2gether
Чацьверты фэстываль музыкі і мастацтваў Be2gether адгрымеў традыцыйна ля замку Нарвілішкес і сабраў болей паўсотні артыстаў з усяго сьвету. Пакуль у Менску ішлі дажджы, надвор’е каля беларускай мяжы ў Літве радавала сьпёкай, ад чаго самай папулярнай вопраткай сталі купальнікі і каляровыя гумовыя боты. Тры дні музыкі, гульняў, прыгодаў ды размоваў з музыкамі беларускімі і замежнымі ў дзёньніку з фэстывалю.
→Фэстываль «Be2gether»: як ехаць і што браць
Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес адчыніцца чацьверты міжнародны фэстываль «Be2gether», на якім за тры дні выступяць больш за 50 артыстаў з розных краін сьвету. Час зьбіраць рэчы!
→Be2gether 2010 — абвешчаны расклад выступаў
Арганізатары фэстывалю «Be2gether», які адбудзецца 25–27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес, абвесьцілі графік выступаў. Апошні дзень продажу фэстывальных квіткоў у Беларусі — 15 чэрвеня, апошні дзень падачы дакумэнтаў на бясплатную візу — 16 чэрвеня.
→Візы на Be2gether можна атрымаць да 11 чэрвеня
Працягнуты тэрмін падачы дакумэнтаў на літоўскую візу для жадаючых наведаць фэстываль Be2gether, які адбудзецца з 25 да 27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес. І гэта не адзіная добрая навіна для тых, хто зьбіраецца на фэст!
На Be2gether-2010 выступяць 50 артыстаў, 4 зь іх — беларускія
Арганізатары фэстывалю Be2gether, які адбудзецца 25–27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес, абвесьцілі поўны сьпіс удзельнікаў мерапрыемства.