Візы на Be2gether можна атрымаць да 11 чэрвеня

Працягнуты тэрмін падачы дакумэнтаў на літоўскую візу для жадаючых наведаць фэстываль Be2gether, які адбудзецца з 25 да 27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес. І гэта не адзіная добрая навіна для тых, хто зьбіраецца на фэст!


Арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус

Сёлетні «Be2gether» упершыню будзе з трох поўных дзён. Калі ў мінулыя гады амаль усе выступы адбываліся ў пятніцу і суботу, а нядзельная праграма цягнулася толькі да абеду, у гэтым годзе гледачоў у нядзелю таксама чакае насычаны рок-канцэрт. У межах акцыі «Roko maršai», прысьвечанай вялікаму сьвяту — 20-годзьдзю незалежнасьці Літвы, на фэстывалі выступяць легендарныя літоўскія гурты Antis і Bix, а таксама Žas, Poliarizuoti Stiklai, Svastikos Sukitės Greitai і Freaks On Floor.

Агулам на Be2gether можна будзе пабачыць больш за 50 выканацаў з розных краін сьвету, у тым ліку Skunk Anansie (Вялікабрытанія), Empire Of The Sun (Аўстралія), Roots Manuva (Вялікабрытанія), WhoMadeWho (Данія), Killa Kela (Вялікабрытанія), Гайдамаки (Украіна), Casiokids (Нарвэгія), Bauchklang (Аўстрыя), «Рубль» (Расія), Crystal Fighters (Гішпанія), Аліна Арлова (Літва) і шмат іншых. Беларусь на фэстывалі прадставяць Лявон Вольскі, CherryVata, Open Space і Akute. Гледачоў таксама чакае вялікая праграма мастацтваў і забаў.

Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасьведчаньні), для астатніх — 250 тыс. руб. У продажы ў грамадзкіх распаўсюднікаў, а таксама праз сыстэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96. Бясплатныя візы выдаюцца толькі па набытых у Беларусі квітках. Для падачы дакумэнтаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце b2g.soundline.by.

Be2gether 2009

Чытайце на Generation.bY бягучыя навіны пра фэст, а таксама рэпартажы з трох папярэдніх Be2gether.
11:00, 31/05/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0892 seconds.