Love, peace і пячэнькі

«Я сілкуюся энергіяй людзей. Пры канцы я адчуваю сябе чалавекам з суперсілай, гатовым чытаць і дарыць эмоцыі да бясконцасці», — кажа Алесь.

Чым жыве сучасны малады паэт, і чаму яму важна выступаць на публіцы? Generarion.bY трапіў у адзін з менскіх хостэлаў, дзе паэт Алесь Снег у прыцемках пачытаў свае вершы і распавёў, чаму ён не творыць пад таблеткамі.

→…
17.10.2012
Воля Гарапучык

Akana рассакрэціла швэйцарскія рахункі

Швэйцарскі джаз-бэнд Albin Brun Alpin Ensemble і беларускія этна-дзяўчыны Akana нарэшце паказалі, што атрымалася ў выніку іх шматтыднёвай супольнай працы ў альпійскіх студыях. Дзеля гэтага, толькі адыграўшы сумесны тур па альпійскай канфэдэрацыі і запісаўшы альбом, дзяўчыны з Akana даставілі яшчэ «гарачанькіх» швэйцарскіх джазыстаў у Беларусь. І неадкладна зладзілі 5 выступаў на радзіме. Перадапошні адбыўся ў Менску ўчора.

→…
26.11.2010
Алесь Bezuher

10.11 — Джаз і прыродныя катаклізмы: ісьляндцы Mezzoforte

10.11 — Джаз і прыродныя катаклізмы: ісьляндцы Mezzoforte

10-га лістапада ісьляндзкі джаз-рок гурт Mezzofotre прэзэнтуе ў Менску новы альбом Volcanic. Удзельнікі гурта, усё жыцьцё і творчасьць якіх непарыўна зьвязаная з роднай краінай, не маглі пакінуць без увагі падзеі, што разьвярнуліся з-за вывяржэньня вулкана з невымаўляльным для нас назовам Эйяф’ятлайокютль (Eyjafjallajökull). Менавіта гэтая некантралюемая чалавекам сіла прыроды, якая прымусіла ўвесь сьвет адчуць сябе нямоглым, натхніла музыкаў на стварэньне гэтак жа хвалюючых, моцных па энэргетыцы і настрою кампазыцый. 

→…
07.10.2010

08.08 — Джаз-трыо Цімафея Бірукова ў «Графіці»

Цімафей Бірукоў нарадзіўся ў Менску ў сям’і музыкаў, скончыў музычную школу як піяніст, аднак пазьней актыўна зацікавіўся бубнамі. Пасьля заканчэньня музычнай вучэльні імя Глінкі ў 2001 годзе паступіў у Кёльнскую кансэрваторыю ў Нямеччыне, дзе вучыўся ў такіх прафэсіяналаў, як John Taylor, Tom van der Geld, John Riley, Bruno Castelucci і інш.

→…
30.07.2010

У Менску адчыніцца фотавыстава «Сьвет вітае паслоў джазу»

У Менску адчыніцца фотавыстава «Сьвет вітае паслоў джазу»

Адмысловая калекцыя фотаздымкаў і дакумэнтаў расказвае гісторыю падарожжаў легендарных амэрыканскіх джазавых музыкантаў пад эгідай Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Выстава будзе працаваць з 15 па 25 верасьня ў Менскай абласной публічнай бібліятэцы імя Пушкіна.

→…
15.09.2009
Косьця Прагулевіч

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0604 seconds.