08.08 — Джаз-трыо Цімафея Бірукова ў «Графіці»

Цімафей Бірукоў нарадзіўся ў Менску ў сям’і музыкаў, скончыў музычную школу як піяніст, аднак пазьней актыўна зацікавіўся бубнамі. Пасьля заканчэньня музычнай вучэльні імя Глінкі ў 2001 годзе паступіў у Кёльнскую кансэрваторыю ў Нямеччыне, дзе вучыўся ў такіх прафэсіяналаў, як John Taylor, Tom van der Geld, John Riley, Bruno Castelucci і інш.

Сёньня Цімафей пасьпяхова гастралюе з гуртом First Sky floor, ажыцьцявіў шэраг уласных праектаў і уліўся ў склад біг-бэнда Bundes Jazz Orchester. Адзін з пераможцаў конкурсу «барабанны біт 2006».

У склад трыо таксама ўваходзяць Канстанцін Гарачы, вядучы клявішнік Беларусі, адзіны джазавы арганіст нашай краіны, удзельнік вядомага беларускага гурта Apple Tea, і Арт Фрэнкель, калега і паплечнік Цімафея з Германіі.

Такім чынам, паб-клюб «Графіці», 8 жніўня ў 18:00 джаз-трыо Цімафея Бірукова. Даведкі па тэлефонах: 375 29 17999 18, 355 29 77999 18, 375 29613 95 06.

12:00, 30/07/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0565 seconds.