10-га лістапада ісьляндзкі джаз-рок гурт Mezzofotre прэзэнтуе ў Менску новы альбом Volcanic. Удзельнікі гурта, усё жыцьцё і творчасьць якіх непарыўна зьвязаная з роднай краінай, не маглі пакінуць без увагі падзеі, што разьвярнуліся з-за вывяржэньня вулкана з невымаўляльным для нас назовам Эйяф’ятлайокютль (Eyjafjallajökull). Менавіта гэтая некантралюемая чалавекам сіла прыроды, якая прымусіла ўвесь сьвет адчуць сябе нямоглым, натхніла музыкаў на стварэньне гэтак жа хвалюючых, моцных па энэргетыцы і настрою кампазыцый.
→