Топ-5 няўдалых разьмеркаваньняў
Пасьля навучаньня нечакана для сябе можна апынуцца ў зусім непрыемных месцах і сытуацыях: на працы за $40 у месяц, СІЗА альбо ў залі суду ці, крый Божа, у труне. Мы прыгадалі некалькі найбольш скандальных гісторый разьмеркаваньняў беларускіх выпускнікоў.
→Беларускіх студэнтаў разьмяркоўваюць у Вэнэсуэлу

Брэсцкі тэхнічны ўнівэрсытэт будзе разьмяркоўваць студэнтаў у Вэнэсуэлу. Унівэрсытэт атрымаў прапанову забесьпячэньня працоўнымі месцамі студэнтаў ад амбасады брацкай краіны ў Беларусі.
→Чавэс заклікае да кантролю над Інтэрнэтам

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які нядаўна зачыніў шэраг радыёстанцый і пазбавіў ліцэнзіі незалежны тэлеканал, зьбіраецца заняцца кантролем над Інтэрнэтам. Аб гэтым ён заявіў пасьля зьяўленьня на адным з апазыцыйных сайтаў інфармацыі аб забойстве ягонага паплечніка.
→Не трансьлюеш Уга Чавэса — тэлеканал закрываюць

Кабэльныя тэлеканалы Вэнэсуэлы абвінавачваюцца ў парушэньні новых правілаў вяшчаньня, якія абавязваюць трансьляваць выступы прэзыдэнта. Правайдэры пад ціскам уладаў зачынілі шэраг тэлеканалаў, якія не трансьлявалі суботні выступ Чавэса на мітынгу.
→Вэнэсуэльскія студэнты праз галадоўку дамагліся выкананьня сваіх патрабаваньняў

У выніку дзевяцідзённай галадоўкі ў Каракасе больш за 150 студэнтаў дамагліся пачатку афіцыйнага расьсьледаваньня перасьледу апазыцыйных палітыкаў у Вэнэсуэле. Для дэманстрацыі рашучасьці студэнтам спатрэбілася захапіць хол міжнароднай арганізацыі і заняцца зашыўкай уласных ратоў.
→Скандальныя словы гішпанскага караля ў бок Чавэса сталі гітом

Хуан Карлас нават і падумаць ня мог, што кінутая ім фраза «Чаму б вам не заткнуцца?» у бок прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, стане сапраўдным выбухам, гітом па ўсёй Гішпаніі. Напрыклад, рынгтон «Why don’t you shut up?» спампавалі паўмільёна чалавек.
→У Вэнэсуэле страляюць па студэнцкіх дэманстрацыях
На гэтым тыдні ў розных гарадах Вэнэсуэлы па мірных дэманстрацыях студэнтаў адкрывалі агонь. У сераду невядомыя стралялі ў студэнтаў Каракаса, якія вярталіся з 80-тысячнай дэманстрацыі супраць зьмены Канстытуцыі. Мінімум чатыры чалавекі параненыя і адзін забіты.
→Вэнэсуэльскія студэнты пратэстуюць супраць паправак да Канстытуцыі
Сёньня тысячы вэнэсуэльскіх студэнтаў выйшлі на вуліцы пад лёзунгам «Рэформам – не, дэмакратыі – так!». На рэфэрэндум 2 сьнежня будзе вынесена 67 паправак да Канстытуцыі: ад скарачэньня працоўнага дня да неабмежаванасьці прэзыдэнцтва Чавэса.
→За крытыку ў бок Чавэса ўлады Вэнэсуэлы забаранілі канцэрт гішпанскай зоркі
«Мне ваш прэзыдэнт не падабаецца. Але і прэзыдэнты іншых краін мне таксама не даспадобы,» - заявіў падчас гастроляў па Вэнэсуэле гішпанскі сьпявак Аляхандра Санц. За крытыку ў бок Уго Чавэса ўлады Вэнэсуэлы забаранілі чарговы канцэрт папулярнага ў Лацінскай Амэрыцы музыкі.
→Вэнэсуэла: Калюмб не адкрыў Амэрыку, а прынёс каляніялізм і хваробы
У Вэнэсуэле перапісваюць гісторыю. Ніякі Калюмб не герой – так будуць вучыць школьнікаў Вэнэсулы. Гэта частка рэформы адукацыі, якую ажыцьцяўляе прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Студэнты ж будуць вывучаць «Капітал» Карла Маркса, прамовы Фідэля Кастра, цытаты з самога Чавэса.
→