За крытыку ў бок Чавэса ўлады Вэнэсуэлы забаранілі канцэрт гішпанскай зоркі

«Мне ваш прэзыдэнт не падабаецца. Але і прэзыдэнты іншых краін мне таксама не даспадобы,» - заявіў падчас гастроляў па Вэнэсуэле гішпанскі сьпявак Аляхандра Санц. За крытыку ў бок Уго Чавэса ўлады Вэнэсуэлы забаранілі чарговы канцэрт папулярнага ў Лацінскай Амэрыцы музыкі.

Зараз прыхільнікам гарачага Санца прыйдзецца шукаць клюб кшталту «Графіці». Праблема толькі ў тым, што на канцэрт гішпанскай зоркі плянавала патрапіць ня меней за 15 тысяч чалавек.

Вэнэсуэльскі міністар адукацыі Луіс Акуна заявіў, што Санц выступае супраць лідэра краіны, і вэнэсуэльскі народ не зразумее, калі ўлады дазволяць гэткаму выканаўцы выступаць на стадыёне, які належыць дзяржаве.

У 2004 падчас гастроляў Санца па Вэнэсуэле яму задалі пытаньне аб рэфэрэндуме, падчас якога апазыцыя намагалася пазбавіць Чавэса ўлады. Музыка адказаў:

«Мне ваш прэзыдэнт не падабаецца. Але і прэзыдэнты іншых краін мне таксама не даспадобы.»

Улады Вэнэсуэлы адзначаюць, што Санц можа арганізаваць канцэрт на любой іншай – прыватнай – пляцоўцы.

Канцэрт сьпявака, якому належыць больш за 10 лацінаамэрыканскіх грэмі, мусіў адбыцца 1 лістапада. Сам Санц пакуль ніяк не адрэагаваў на такое рашэньне вэнэсуэльскага ўраду.

SlaDa 15:08, 15/10/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0644 seconds.