Гурты на «Басовішча» абяруць на 10-гадзінным бясплатным канцэрце ў Мінску
![Гурты на «Басовішча» абяруць на 10-гадзінным бясплатным канцэрце ў Мінску](mediashare/e9/864stouo06i0qganul7ju0fqiz1wfv-tmb.png)
«Басовішча» на адзін дзень прыязджае ў Мінск.
→Арганізатары «Басовішча» дамовіліся на візавую падтрымку фэсту ад амбасады Польшчы ў Менску
Звароты беларусаў па візавую дапамогу арганізатары фестывалю прымаюць толькі да канца гэтага тыдня.
→Упершыню Вольскі і Міхалок выступяць на адной сцэне «Басовішча»
Арганізатары «Басовішча» працягваюць абвяшчаць спіс выступоўцаў. Чарговым хэдлайнерам сёлетняга фэсту стане Лявон Вольскі. Раней фестываль ўжо абвясціў, што ў праграме таксама чакаецца выступ Brutto. Такім чынам, на «Басовішчы-2015» упершыню сустрэнуцца на адной сцэне новыя праекты Лявона Вольскага і Сяргея Міхалка.
→Фэстываль «Басовішча» прымае заяўкі на першыя 100 бясплатных візаў
![Фэстываль «Басовішча» прымае заяўкі на першыя 100 бясплатных візаў](mediashare/tl/pcdzagcd71wg1ulb7iu7q0l2gdaa5o-tmb.png)
Першая прапанова па візах датычыцца толькі Гарадзенскай вобласці, але арганізатары працягваюць перамовы з Мінскім і Берасцейскім кансулятамі.
→Brutto стане хэдлайнерам «Басовішча-2015»
![Brutto стане хэдлайнерам «Басовішча-2015»](mediashare/ud/17koz5yayg22f6wwfna0miojtiddg9-tmb.png)
Арганізатары фестывалю музыкі маладой Беларусі абвясцілі першага хэдлайнера сёлетняга «Басовішча». Новы праект Сяргея Міхалка зайграе на фестывалі.
→На «Басовішча» вяртаецца конкурс
Фестываль «Басовішча» сёлета адбудзецца 17-18 ліпеня ў традыцыйным борыку мястэчка Гарадок у Польшчы. Арганізатары актыўна рыхтуюць праграму і ўжо распачалі перамовы па візавай падтрымцы для беларускіх гледачоў фэсту.
→Басовішча – 2014: «Пуцін - х*йло» і дзеці
Generation.by зганяў на фестываль маладой беларускай музыкі, які сёлета адзначаў апошні юбілей своёй маладосці. Ва ўзросце 25 год цэнтрам увагі адвязнай музычнай пляцоўкі з водарам соснаў і піва апынуліся дзеці. Яны ж і зрабілі самую галоўную падзею на сцэне фестывалю. Паспрачацца за лідарства з дзецьмі беларускага року на сцэне змог толькі ўкраінскі гурт «Гайдамакі» са сваім варыянтам вядомага хіта пра лідара адной агрэсіўнай рэгіянальнай дзяржавы.
→Басовішча наадварот
Сцэна новага Басовішча цяпер мае шыкоўнае святло, амаль бездакорную арганізацыю парадку выступаў і многія іншыя адладжаныя тэхнічныя дэталі, якіх так не хапала студэнцкаму фестывалю цягам многіх гадоў. Але ёсць пачуццё, што яна павярнулася ў адваротны бок. Сетка, якая падзяляла бэкстэйдж Басовішча-2013 і яго гледачоў, падзяліла нібы два фестывалі.
→З’явіўся падрабязны расклад выступаў на Басовішчы-2013
![З’явіўся падрабязны расклад выступаў на Басовішчы-2013](mediashare/6z/tdq9t9e8b2k7ovpdyz3ttjwb9fhvz0-tmb.png)
На вялікай сцэне фестывалю зайграюць 19 гуртоў, таксама шэраг праектаў выступяць на дадатковай пляцоўцы. Басовішча пачнецца ўжо заўтра з паказу фільма Кустусь Каліноўскі 1927 году на радзіме беларускага героя ў Мастаўлянах. Музычная частка фэсту пройдзе ў пятніцу-суботу на традыцыйнай пляцоўцы ў борыку пад Гарадком.
→Бясплатны шэнген на «Басовішча» даюць моладзі да 25 год
![Бясплатны шэнген на «Басовішча» даюць моладзі да 25 год](mediashare/yh/4hi2fvdt9qhbc6fvwbdqzcnoxmr4rp-tmb.png)
Польскае консульства паабяцала бясплатныя візы наведвальнікам фестывалю «Басовішча». Бясплатны шэнген будзе выдавацца моладзі да 25 гадоў, якая замовіць аўтобусны тур на фэст. Так арганізатары і дыпламаты імкнуцца паменьшыць колькасць людзей, якія раней атрымлівалі бясплатныя візы, на фестываль аднак не ехалі.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)