Бедным студэнтам 2 разы ў месяц аплоцяць квіткі дадому

Раней студэнты і навучэнцы маглі 2 разы на месяц папрасіць кампэнсацыю квіткоў за паездку дадому толькі ў выхадныя і сьвяточныя дні. Цяпер матэрыяльная дапамога на праезд будзе аказвацца навучэнцам і студэнтам дзённага з 1 верасьня па 30 чэрвеня ў любы дзень тыдня.
→Студэнты не дачакаліся льготаў на праезд

Беларускі ўрад толькі школьнікам дазволіў езьдзіць у транспарце бясплатна. Астатнім навучэнцам, у тым ліку студэнтам ВНУ, замест ільготнага праезду паабяцалі «матэрыяльную дапамогу». Зрэшты, яе памер і правілы атрыманьня будуць усталёўвацца внуўшнымі чыноўнікамі.
→У студэнтаў забіраюць права на бясплатны праезд
Стала вядома пра скасаваньне права на бясплатны праезд для студэнтаў Віцебскай вобласьці і Брэсту. Ініцыятарам гэтага сталі транспартныя арганізацыі.
→Студэнцкія льготы ўсё ж могуць вярнуць, але праезд падаражэе

Праезд у грамадзкім транспарце можа падаражаць на 70%. Адпаведная прапанова ўжо паступіла ва ўрад ад Міністэрства транспарту. Разам з тым дзяржава плянуе вярнуць ільготы для студэнтаў і пэнсіянэраў.
→Віцебскія студэнты ехалі бясплатна, але нядоўга

З 13 сьнежня студэнты Віцебску першымі ў краіне атрымалі права на бясплатны праезд у грамадзкім транспарце. Праўда, толькі ў тралейбусах і трамваях. Раней было абвешчана аб наданьні права на бясплатны праезд школьнікам некаторых рэгіёнаў Беларусі. Празь дзень пасьля абвяшчэньня інфармацыі аб праве на бясплатны праезд, улады раптам адмянілі ўласнае рашэньне.
→З 2012 году паступіць у беларускі ўнівэрсытэт можна будзе празь Інтэрнэт
Сыстэма электроннага залічэньня ў ВНУ, дзякуючы якой студэнтам можна стаць не выходзячы з хаты, а дакумэнты на залічэньне падаваць адразу ў некалькі ВНУ, ужо амаль распрацаваная ў Беларусі. Але запусьціць яе не даюць… ільготнікі. Так ці інакш, да 2012 году Мінадукацыі абяцае вырашыць праблему і дазволіць абітурыентам падаваць дакумэнты ў электронным выглядзе.
→Студэнцкія льготы на праезд могуць быць вернутыя

Беларускім школьнікам і студэнтам магчыма вернуць ільготны на праезд у грамадзкім транспарце. Такая заява прагучала сёньня з вуснаў прэзыдэнта краіны.
→Мінадукацыі: вяртаць льготы студэнтам і навучэнцам на праезд не плянуецца
Сёньня на прэс-канфэрэнцыі пра гэта паведаміла галоўны інспэктар упраўленьня сацыяльнай і выхаваўчай працы Мінадукацыі Беларусі Тацяна Сіманоўская.
→«Пакінь талёнчык» суседу

Калі ў нядзелю, 15 чэрвеня, пры ўваходзе ў аўтобус ці тралейбус, незнаёмыя пасажыры на выхадзе будуць перадаваць вам прабіты талёнчык — не зьдзіўляйцеся. Бярыце, а лепей далучайцеся да акцыі. Такім чынам група энтузіястаў спрабуе прыцягнуць увагу да прынятага роўна паўгады таму ўказу пра адмену ільготаў.
→Вызначаны парадак атрыманьня студэнтамі кампэнсацыі за праезд
Матэрыяльную дапамогу на аплату праезду ў гарадзкім транспарце атрымаюць іншагароднія студэнты і студэнты дзённай формы, у чыіх сем’ях сярэдні даход на чалавека меней бюджэту пражытковага мінімуму.
→