«Пакінь талёнчык» суседу

Калі ў нядзелю, 15 чэрвеня, пры ўваходзе ў аўтобус ці тралейбус, незнаёмыя пасажыры на выхадзе будуць перадаваць вам прабіты талёнчык — не зьдзіўляйцеся. Бярыце, а лепей далучайцеся да акцыі. Такім чынам група энтузіястаў спрабуе прыцягнуць увагу да прынятага роўна паўгады таму ўказу пра адмену ільготаў.

 

Як распавядаюць бацькі, у некаторых гарадох СССР гэта было звычайнай справай. Навошта выкідаць свой квіточак, калі па ім можа праехацца іншы? Сучасныя кошты на праезд у грамадзкім транспарце таксама б’юць па кішэні. 600 рублёў за аднаразовы праезд — і паўстыпэндыі толькі на тое, каб дабірацца ва ўнівэрсытэт і назад.

Роўна паўгады таму 15 сьнежня 2007 году ўступіў у сілу Ўказ пра адмену льготаў для неабароненых слаёў насельніцтва (студэнты, пэнсіянэры, інваліды) і ўвядзеньне адраснай сацыяльнай дапамогі. Прайшло паўгады, але гэтай самай адраснай дапамогі большасьць і ў вочы не пабачыла.

«Гэтай акцыяй хочам паказаць, што ва ўмовах беларускіх рэаліяў людзі мусяць дапамагаць адзін аднаму і што палітыцы ўладаў па абмежаваньні ільготаў можна эфэктыўна супрацьстаяць», — тлумачаць арганізатары. 

Актывісты абяцаюць правесьці акцыю па ўсіх асноўных тралейбусных, аўтобусных і трамвайных маршрутах Менску з 10 да 18 гадзінаў 15 чэрвеня 2008 году.

Станік 15:23, 13/06/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.