Вызначаны парадак атрыманьня студэнтамі кампэнсацыі за праезд

Матэрыяльную дапамогу на аплату праезду ў гарадзкім транспарце атрымаюць іншагароднія студэнты і студэнты дзённай формы, у чыіх сем’ях сярэдні даход на чалавека меней бюджэту пражытковага мінімуму.­

Дапамога будзе ажыцьцяўляцца ў выглядзе частковай кампэнсацыі (ня болей 50%) кошту праезду да месца пражываньня сям’і (бацькоў). З разьліку ня болей дзьвюх паездак (туды і назад) на міжгароднім транспарце, і чатырох паездак на прыгарадным транспарце ў месяц.

Дапамога аказваецца на праезд у суботнія, нядзельныя, і сьвяточныя дні, а таксама увесь тыдзень падчас зімовых вакацыяў — з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня, але ня раней дня падачы заявы.

Рашэньне аб дапамозе канкрэтнаму студэнту прымае адмыслова створаная ў навучальнай установе камісія.

Парадак і асаблівасьці аказаньня матэрыяльнай дапамогі зьмяшчаюцца ў пастанове Савета Міністраў № 375 «Аб парадку аказаньня матэрыяльнай дапамогі на праезд навучэнцам і студэнтам, якія маюць у ёй патрэбу і атрымоўваюць прафэсійна-тэхнічную, сярэдне-спэцыяльную і вышэйшую адукацыю ў дзяржаўных установах».

Уні Вера 15:58, 18/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0649 seconds.