Мінадукацыі: вяртаць льготы студэнтам і навучэнцам на праезд не плянуецца

Сёньня на прэс-канфэрэнцыі пра гэта паведаміла галоўны інспэктар упраўленьня сацыяльнай і выхаваўчай працы Мінадукацыі Беларусі Тацяна Сіманоўская.

Чыноўніца паведаміла, што ва ўстановах адукацыі зь мінулага году вызначаным катэгорыям студэнтаў аказваецца матэрыяльная дапамога на праезд у выглядзе выдачы праезных білетаў. Па ейных дадзеных, у кожнай ВНУ у месяц налічваецца да 10 такіх зваротаў. Але канкрэтнай лічбы пра колькасьць атрымальнікаў такіх праезных білетаў Міністэрства адукацыі ня мае.

Паводле Белта

Уні Вера 15:55, 26/03/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.058 seconds.