Сёньня пачынаецца Адборышча-2006

У 17.00 у Палацы мастацтваў пачнецца першы дзень адборачнага туру на Басовішча. 10 маладых камандаў, а таксама госьці IQ48 і B:N. адыграюць 5 гадзінавы канцэрт. Заўтра па заканчэньні другога дню журы назаве 9 гуртоў, што паедуць 21-22 ліпеня на фэстываль у Польшчу.

→…
23.06.2006
Юра Сідун

Берасьцейскі WANTED! і гомельскі ERECTUS сыходзяць з дыстанцыі “Адборышча”

На шчасьце, прычыны ў гэтых гуртоў вельмі прыемныя – нараджэньне сына і падарожжа за мяжу. Такім чынам, у каманду з 20 гуртоў, якія выступяць на “Адборышчы” 23-24 чэрвеня ў Палацы мастацтваў, далучаюцца менскі “Маўзэр Папаніна” і маладзечанскі “USPLЁSK”.
→…
21.06.2006
Воля Кузьміч

Замест Vodar Susviet на дыстанцыю "Адборышча-2006" выходзіць WANTED!

Vodar Susviet  - другая каманда зь ліку абраных журы 16-ці гуртоў для ўдзелу ў паўфінале "Басовішча", якая ня здолее выступіць на "Адборышчы" 9 чэрвеня ў "DREAMLAND". На дыстанцыю выходзіць берасьцейская каманда Wanted!, якая была пад нумарам два ў сьпісе гуртоў на лаўцы запасных. 

→…
07.06.2006
Кася Сарокіна

Якія асацыяцыі выклікае ва ўдзельнікаў "Адборышча-2006" іх жа музыка?

Гурты-ўдзельнікі “Адборышча-2006” называюць свае 5 словаў-асацыяцыяў, якія ў іх выклікае іх жа музыка. Умовы апытанкі былі – адказваць хутка і не задумваючыся доўга! Просім зьвярнуць увагу, што запытваліся толькі пра 5 асацыяцыяў ;) Свае адказы даюць як гурты, якія трапілі ў 16-ку, так і каманды з лаўкі запасных. →…
06.06.2006
Кася Сарокіна

"Адборышча-2006": WANTED!

Пару сказаў пра берасьцейскі гурт WANTED!, які падаў заяўку на ўдзел у конкурснай праграме "Басовішча-2006".
 

→…
31.05.2006
tarka

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0705 seconds.