На баі падушкамі міліцыянты прыехалі з пушкамі

У атмасфэры кансьпірацыі ў Менску прайшлі баі падушкамі, прысьвечаныя гадавіне бітвы пад Воршай. Акцыя была забароненая ўладамі, у выніку з болей чым сотні ўдзельнікаў 35 чалавек з падушкамі трапілі ў міліцыю. У заплянаваным месцы каля плошчы Я.Коласа акцыя была сарваная, аднак пазьней адбылася ў парку Горкага і на Нямізе.

→…
09.09.2010
Алесь Bezuher

Бой падушкамі забаранілі, бо Ціцянкоў «не зразумеў» мерапрыемства

Падобна на тое, што чыноўнікам не па душы новы, пазытыўны моладзевы лёзунг — «Перакуём мячы на падушкі!» Чарговы Падушачны бой, які быў прызначаны на 8 верасьня, забараніў асабіста намесьнік старшыні Менгарвыканкама — Міхаіл Ціцянкоў. Прычына адмовы — Ціцянкоў «не зразумеў» мерапрыемства. Арганізатары падушачных баталій падазраюць чыноўніка ў таемнай апазыцыйнасьці і выклікаюць яго на дуэль.

→…
06.09.2010

У Менску затрымліваюць людзей з падушкамі

У Менску затрымліваюць людзей з падушкамі

Бітва падушкамі, дазвол на якую адмовіліся даць менскія ўлады, пачалася з масавых затрыманьняў. Арганізатар акцыі Андрэй Кім кажа аб «некалькіх міліцэйскіх аўтобусах з удзельнікамі акцыі». Але, нягледзячы на затрыманьні, бойка падушкамі ўсё ж такі распачалася.

→…
15.07.2010
Алесь Bezuher

Спужаліся «бою падушкамі»

Спужаліся «бою падушкамі»

Мінгарвыканкам не дазволіў сьвяткаваць 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы «незвычайным мерапрыемствам з элемэнтамі баёў з падушкамі». Аднак ня гледзячы за забарону, пазытыўнае сьвяткаваньне юбілею перамогі войскаў ВКЛ над тэўтонамі адбудзецца.

→…
13.07.2010
Косьця Прагулевіч

«Атрымай, маскаль, падушкай!»

Пад такім дэвізам у Менску адсьвяткавалі 495-ю гадавіну бітвы пад Воршай — 8 верасьня 1514 году войска ВКЛ перамагло нашмат большую армію Маскоўскага княства. З падушкамі і пазытывам у Парку Янкі Купалы каля 400 хлопцаў і дзяўчат кінуліся ў бой: ляцела пер’е, мільгацелі ўспышкі фотакамэраў. Як гэта было — у фотарэпартажы Generation.bY.

→…
09.09.2009
tarka

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1184 seconds.