«Атрымай, маскаль, падушкай!»

Пад такім дэвізам у Менску адсьвяткавалі 495-ю гадавіну бітвы пад Воршай — 8 верасьня 1514 году войска ВКЛ перамагло нашмат большую армію Маскоўскага княства. З падушкамі і пазытывам у Парку Янкі Купалы каля 400 хлопцаў і дзяўчат кінуліся ў бой: ляцела пер’е, мільгацелі ўспышкі фотакамэраў. Як гэта было — у фотарэпартажы Generation.bY.

Удзельнікі акцыі падзяліліся на дзьве каманды — «белыя» сымбалізавалі ліцьвінаў, а «чырвоныя» — ваяроў Маскоўскага княства. Падзел аднак адбываўся зусім не па нацыянальнай прыкмеце — за адзін бок біліся тыя, хто нарадзіўся ў цотны месяц, за другі — ў няцотны. Агулам у парку сабралася каля 1000 чалавек — ня ўсе былі з падушкамі, але пер’я са «зброі» ад актыўных баёў хапіла ўсім. 

«Адна зь лепшых масавых акцый у Менску за апошнія шмат гадоў» — дзяліліся ўражаньнямі гледачы па сканчэньні імпрэзы.

Перад падушкавымі баямі арганізатары больш за ўсё хваляваліся за восеньскае надвор’е, якое ў выніку не падвяло, аднак здолелі дамовіцца з Менгарвыканкамам і атрымаць ад яго санкцыю. У выніку нешматлікія міліцыянты толькі назіралі за пазытыўнай бойкай здалёк.

Баі падушкамі ладзяцца па ўсім сьвеце дастаткова часта, і ў Менску таксама ўжо ня першы год. Але ўпершыню пазытыўнымі баямі на падушках у Беларусі адсьвяткавалі ўгодкі бітвы пад Воршай.

Вялікі фотарэпартаж з баёў падушкамі глядзіце ў фотаблогу Generation.bY

tarka 15:30, 09/09/2009 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0708 seconds.