За парушэньнямі правоў студэнтаў будуць сачыць прафэсійна

Грамадзкі Балоньскі камітэт, які зьбіраецца сачыць за выкананьнем правоў студэнтаў і выкладчыкаў, запрашае студэнтаў і выкладчыкаў да ўдзелу ў маніторынгу парушэньняў акадэмічных свабодаў.
→Ідэоляг далучэньня Беларусі да Балоньскага працэсу абрынуўся з крытыкай на альтэрнатыўны камітэт

Кіраўнік Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Міхаіл Дзямчук раскрытыкаваў пазыцыю альтэрнатыўнага Балоньскага камітэту, які праз уплыў на далучэньне да адзінай адукацыйнай сыстэмы спрабуе аказаць ціск на беларускае Мінадукацыі з мэтай рэфармаваньня вышэйшай школы. Па словах доктара Дземчука, рэформы будуць, але мінімальныя, а «нейкі грамадзкі камітэт» лезе не ў сваю справу і займаецца палітыкай.
→Альтэрнатыўны Балоньскі камітэт заўважылі ў Мінадукацыі

Рэсурс нарматыўна-мэтадычнага цэнтру вышэйшай школы БДУ апублікаваў артыкул, у якім крытыкуецца спроба грамадзкага Балоньскага камітэту падрыхтаваць альтэрнатыўны даклад аб стане рэчаў у беларускай сыстэме адукацыі. Гэта першы выпадак за час існаваньня камітэту, калі яго дзейнасьць публічна камэнтуецца структурамі Міністэрства адукацыі.
→Эўрапейскія студэнты: «Беларусь ня мае права стаць Балоньскай краінай»

Буйнейшая студэнцкая арганізацыя кантынэнту Эўрапейскі студэнцкі зьвяз выступіла супраць далучэньня Беларусі да адзінай адукацыйнай прасторы Эўропы. Прынамсі, у бліжэйшыя гады.
→Эўропе расплюшчылі вочы на беларускую адукацыю
Альтэрнатыўны Балоньскі камітэт, створаны ў Беларусі з мэтай уплыву на працэс далучэньня краіны да Балоньскай сыстэмы, адправіў эўрапейскім чыноўнікам уласны даклад аб стане рэчаў у сыстэме адукацыі краіны. Камітэт спрабуе рукамі эўрапейцаў прымусіць беларускую сыстэму адукацыі да рэформаў, а таксама прапануе дыялёг нашаму Мінадукацыі. Ці пачуюць голас незалежных экспэртаў у Бруселі і афіцыйным Менску, стане вядома ўвесну.
→Незалежныя экспэрты хочуць уплываць на далучэньне Беларусі да Балоньскага працэсу

У Беларусі паўстаў альтэрнатыўны Балоньскі камітэт, які зьбіраецца прадставіць іншую кропку гледжаньня на беларускую адукацыю ў час саміту, на якім можа быць прынятае рашэньне аб далучэньні Беларусі да адзінай адукацыйнай прасторы Эўропы. Прадстаўнікі экспэртнай супольнасьці і шэрагу грамадзкіх арганізацый, якія склалі камітэт, спадзяюцца дамагчыся ад беларускіх уладаў новых адукацыйных рэформаў.
→