Топ 20 матэрыялаў Generation.by 2007 году: Новы год непазьбежны!

 

Хто ляціць за падарункамі, паштоўкамі, елкамі, хто ўжо пачынае віншаваць родных, сяброў і знаёмых. Блогеры пішуць свае «гадавыя справаздачы», аналітыкі — аналітычныя агляды, экстрасэнсы спрабуюць здагадацца, якім будзе 2008 год. Зразумела адно — сьвята непазьбежнае! Ад нас — Топ 20 самых папулярных матэрыялаў праекту ў 2007-м. Generation.by сьвяткуе свой першы новы год. А мы — на вакацыі! Да хуткай сустрэчы:)

Топ 20 матэрыялаў Generation.by 2007 году

Рэйтынг паводле колькасьці праглядаў публікацыяў

  • Два сьвяты ў смайліках (19.09.2007)
    19 верасьня атрымалася для беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў­ неадназначнай датай. З аднаго боку — Сусьветны дзень стварэньня смайліка, зь іншага — дзень зацьверджаньня нацыянальных сымбаляў Беларусі: Пагоні і бел-чырвона-белага сьцягу. Адмыслова да гэтай даты створаная калекцыя беларускіх смайлікаў — гэта спроба надаць пазытыву. Здаецца, атрымалася:).

  • Як захаваць ананімнасьць у Сеціве (15.02.2007)
    Новая пастанова Савету міністраў пра кантроль за карыстальнікамі ў інтэрнэт-клюбах выклікала хвалю абмеркаваньняў у байнэце. Як застацца ананімным?

  • Be2gether: Дайце два! (28.08.2007)
    У 50 мэтрах ад беларускай мяжы прайшоў буйны рок-фэстываль. Цягне на музычную падзею года. 

  • Пад’ём! (30.04.2007)
    Менавіта з гэтай навіны і стартаваў праект Generation.by. Два тыдні трымалася інтрыга, што ж будзе пасьля вывешанай на сайце інтэрактыўнай флэшкі. Па шчырасьці, здаецца, што гэта было ня ўвесну, а сто год таму:).

  • Выпускнік БДТУ, які не паехаў па разьмеркаваньні: «У нас краіна прыгоннага права, бяз жартаў» (04.10.2007)
    Тэма практычнага прымяненьня новых правілаў разьмеркаваньня выпускнікоў была адной з самых абмяркоўваемых у гэтым годзе. Для студэнтаў, якія паступалі пры ранейшым заканадаўстве і зараз скончваюць ВНУ, халодным душам стала навіна пра неабходнасьць шукаць ад 7 тыс. даляраў да 15-ці, каб адкупіцца ад дзяржавы і ня ехаць па разьмеркаваньні. Як пазьбегнуць разьмеркаваньня — пытаньне, якое хвалюе ня толькі непасрэдных выпускнікоў.

  • Rahis: «Позна вяртацца назад!» (22.10.2007)
    Для прыхільнікаў гурта Rahis гэты год стаўся яшчэ і новым гучаньнем праекта — Rahis электрычны, прэзэнтаваным на канцэрце гурта «Тры гады ўстрыманьня».
­
  • Generation whY? (01.05.2007)
    Што такое «пакаленьне Y»? Самыя здагадлівыя чытаюць і праводзяць паралелі з «Generation bY» ;)

  • Пра «Цунамі ў нашым балоце»­ (26.11.07)­
    «Размарожваньне» сьпісу забароненых музыкаў і разьвіцьцё інтэрнэт-тэхналёгіяў ў Беларусі дало магчымасьць разьвіцца цэламу скандалу. Адметна, што рэакцыя грамадзкасьці на сустрэчу музыкаў зь ідэолягам Праляскоўскім выбухнула яшчэ да тлумачэньняў самімі музыкамі, што ж насамрэч адбылося.

­

­­­­

Кожны дзень прыносіць навіны й новыя ўражаньні. Generation.by у 2007-м — гэта 716 публікацыяў і 60 фотаблогаў. Гэта 26 аўторкаў добрых людзей, апошні зь якіх праходзіў у Менску, Аўстрыі, Галяндыі і Італіі. Не за гарамі скарэньне Галяктыкі;)

­Зычым здаровага аптымізму, авантурнасьці, лёгкасьці на пад'ём і шчыльных камунікацыяў! :) Няхай усім шчасьціць!
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.317 seconds.