У праграме Басовішча-2007 больш за 30 гуртоў
Тры дні на музычным фэстывалі ўжо расьпісаныя па днях з пералікам усіх запрошаных выступоўцаў. Як мінімум 31 гурт выступіць на сцэне Басовішча-2007.
Арганізатам фэсту засталося толькі абраць выступоўцаў для «Вольнай сцэны».
Але БАСаўцы кажуць, што ў запасе маюць яшчэ некалькі сюрпрызаў.
У зьвязку з навіной, што фэст сёлета будзе ў тры дні, а не ў два, як гэта было папярэднія гады, пераможцы конкурснай часткі Басовішча атрымаюць магчымасьць выступіць на сцэне фэсту яшчэ раз – на наступны дзень, у суботу.
19.07.2007
- 16.00 Вольная сцэна
 - 19.45 Адкрыцьцё фэсту
 - 20.00 Parason
 - 20.40 Людзі сьвятла
 - 21.20 B:N
 - 22.10 Rima
 - 23.00 Палац
 - 00.00 Neuro Dubel
 - 01.00 Rasta
 - 02:00 Заканчэньне
 
20.07.2007
- 15.00 Kонкурсная частка (РоСтра, Фляўс і Кляйн, Indra, Lilith, SKA!RB, Sok, Termin X, Unia, Weeping Twilight, ZigZag)
 - 18.30 s.d.m
 - 19.10 Nevma
 - 19.50 Znich
 - 20.40 Агучваньне вынікаў конкурсу
 - 20.55 5set5
 - 21.45 Крамбамбуля
 - 22.45 Крама
 - 00.00 Сьцяна
 - 01.00 Farben Lehre
 - 02.00 Заканчэньне
 
21.07.2007
- 19.00 Ляўрэат 3
 - 19.30 Ляўрэат 2
 - 20.00 Ляўрэат 1
 - 20.40 Błękitny Nosorożec
 - 21.20 IQ-48
 - 22:20 Тінь Сонца
 - 23:20 ЧпБ
 - 00:20 NRM
 - 01:30 Таварыш Маўзэр
 - 02:30 Закрыцьцё фэстывалю
 
А для тых гледачоў, хто едзе на фэст упершыню, карысным будзе матэрыял 
«5 рэчаў, якія трэба ведаць пра фэстываль Басовішча».
							Каментары праз FACEBOOK