Фляўс і Кляйн

Flaus i Klajn перамаглі на Басовішча-2007 

Гурт бярэ пачатак у 2003. У гэты ж час робіцца праграма «Холодной айсберг человека с тёплым флагом».

У 2003 і 2004 гадах каманда перамагае на фэстывалі Рок-Кола. Пастаянна выступае з канцэртамі ў клюбах Беларусі, а таксама як удзельнікі і госьці на шматлікіх фэстывалях («АЯ-camp» 2003-2005, «Наша Музыка», «Нова Рок», «Двина-Дзвiна-Даугава», «Продвижение» і г.д.)

2005 год адзначыўся стварэньнем новай акустычнай праграмы «Морские баллады Эммануила». А на Рок-Коле 2005 у намінацыі «Рок-рысталішча» гурт бярэ прыз глядацкіх сымпатыяў. На фэстывалі «Ты признан быть первым 3» (Масква) – гран-пры фэстывалю.

Гурт дае канцэрты па краінах СНД. У 2005-2006 гадах як госьці выступаюць на фэстывалях «Ночь как день», «Пришествие» (Санкт-Пецярбург), «Белые ночи» (Крым). Таксама ў 2006 годзе зьявілася новая праграма.

У 2007 гурт зьяўляецца пастаянным госьцем на ўсіх фэстах, якія ладзяцца прадусарскім цэнтрам PPB Media (Масква). Таксама 2007 год прынёс у праграму «Фляўс і Кляйн» беларускамоўнае выкананьне песень і перамогу на фэстывалі музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007».

Трэк:



Раздрукаваць | Праглядаў 7445|
 
 
In 0.0775 seconds.