«Рок па вакацыях» як разагрэў перад новым музычным сэзонам
У апошні дзень лета 31 жніўня ў Менску прайшоў адроджаны фэстываль «Рок па вакацыях», які можна лічыць вялікім разагрэвам перад восеньскім музычным сэзонам.
Натоўп перад канцэртнай заляй «Менск» неактыўна заходзіў у памяшканьне — усе віталіся і абдымаліся пасьля летніх адпачынкаў, тым больш што фэстываль — гэта першая буйная музычная падзея пасьля насычанага адпачынкамі і вандроўкамі лета. Некаторыя падыходзілі без запрашальнікаў — знаходзілі квіткі на месцы альбо проста тусаваліся на ўваходзе са знаёмымі ды сябрамі.
А на сцэне ўжо вітаў гледачоў вядоўца «Рок па вакацыях» — заснавальнік і арганізатар наваполацкага фэсту
Паколькі фэст ладзіўся амаль без рэклямы, а гледачы былі запрошаныя праз
Напачатку крыху шакаваў агрэсіўнымі сьпевамі з одамі Куклусклану гомельскі Crash. Далей у ролі вакаліста наваполацкага «Грунвальду» выступіў вядоўца фэсту Аніса.
Пасьля беларускага цяжкога року «эстафэтную палачку» перахапілі бярозаўскія «Кальмары» з заваднымі пазытыўнымі песьнямі пра бадмінтон і беларускай вэрсіяй сусьветнага
«Фляўс і Кляйн», якія прызвычаілі зьдзіўляць пэрформансамі на сваіх выступах, гэтым разам зрабілі ўхіл болей на музычную праграму.
«ДзеціДзяцей» шчыравалі. Маладых музыкаў доўга не адпускалі прыхільнікі, якія ўжо паўставалі з крэслаў і натоўпіліся ў праходах.
«Краме» падпявалі ўсе. І танчылі.
Другую частку фэсту распачаў Ulis, які ня так часта зараз выступае ў Беларусі.
Легендарная кампазыцыя «Радыё Свабода» гучала вельмі дарэчы на легендарным, адроджаным пасьля 12-гадовага перапынку, фэстывалі.
Разагрэтыя першай часткай фэсту і засумаваныя па камунікацыях многія гледачы ў другой частцы канцэрту кіраваліся да бару, а на выступах маладых гуртоў заля імкліва пачынала пусьцець.
На працягу ўсёй імпрэзы гурты хутка зьмянялі адзін аднаго, выконваючы па 3–5 песень. Crash, Грунвальд, Кальмары, Фляўс і Кляйн, ДзеціДзяцей, Крама, Ulis, Куклы, Tlusta Lusta, Spital F, Tarpach, NeuroDubel — выступы праляцелі хутка. Музыкі нібыта паказалі свае візытоўкі напачатку новага сэзону, маўляў, «уся порцыя — пазьней на канцэртах». Праўда, прыхільнікам
Хоць «Рок па вакацыях» і нагадваў у некаторыя моманты вялікую рэпэтыцыю гуртоў разнастайных стыляў і «стажаў» перад восенскім музычным сэзонам, аднак пасьпяхова справіўся з сваёй мэтай: рэлаксовае лета скончылася, пара вучыцца, працаваць і адпачываць пад час новага музычнага сэзону.
Тэматычныя фотарэпартажы з «Року па вакацыях»:
- Кальмары на «Рок па вакацыях 2008»
- «Фляўс і Кляйн» на «Рок па вакацыях 2008»
- «ДзеціДзяцей» на «Рок па вакацыях 2008»
- Крама на «Рок па вакацыях 2008»
- Ulis на «Рок па вакацыях 2008»
- Spital F на «Рок па вакацыях 2008»
- Tarpach на «Рок па вакацыях 2008»
- Neuro Dubel на «Рок па вакацыях 2008»