Навіны з Року па вакацыях 2010
«Рок па вакацыях» (галоўнае, ня блытаць з «Рок-каранацыяй») — справа памерлая і адроджаная, таму можа і занадта традыцыйная. І фішка тут каб не ўразіць ці зьдзівіць, а паказаць, з чым беларуская музыка, яе частка, што жыве па-за апекай дзяржавы, уваходзіць у новы сэзон. Ну, і заадно добрая магчымасьць паслухаць якасную рок-музыку.
→11.09 — Штогадовы «Рок па Вакацыях»
Музычнае завяршэньне летняга сэзону ў межах штогадовага фэсту «Рок па Вакацыях» пройдзе 11 верасьня ў клюбе «Рэактар».
Тэст па вакацыях: «Ляпісы», «Крама» і «Нэйра Дзюбель» выступілі на адной сцэне
Працягам экспэрымэнту з рэінкарнацыяй даўняга фэсту «Рок па вакацыях» адбылася чарговая спроба зачыніць багаты на падзеі беларускі фэставы сэзон 2009. Даверылі гэту ганаровую справу абаронцам беларускага пралетарыяту і прапагандыстам правільнай сэксуальнай арыентацыі «Ляпісу Трубяцкому» ў сааўтарстве зь клясычна адрыўнымі «Крамай» і «Нэйра Дзюбелем».
→23 кастрычніка ў «Рэактары» фэст «Рок па вакацыях»

Сэзон сёлетніх вакацыяў будуць зачыняць
2 верасьня ў «Рэактары» пройдзе фэст «Рок па вакацыях»

Упершыню фэст быў зладжаны ў Менску 1 верасьня 1993 году і прайшоў тройчы, потым быў адноўлены ў 2008 годзе. Сёлета ў праграме гурты «Drum Ecstasy», «Нэйра Дзюбель», «Крама», «Без Билета», «Авангардшкола», «Зьмяя».
→«Рок па вакацыях» як разагрэў перад новым музычным сэзонам

У апошні дзень лета 31 жніўня ў Менску прайшоў адроджаны фэстываль «Рок па вакацыях», які можна лічыць вялікім разагрэвам перад восеньскім музычным сэзонам.
→